Міхаіл Іванавіч Аўсяннікаў
Міхаіл Іванавіч Аўсяннікаў (1 студзеня 1924, Адэса — 1985, Гродна) — отарыналарынголаг, доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Міхаіл Іванавіч Аўсяннікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1985[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | отарыналарынгалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1972) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Адэскі медыцынскі інстытут (1948)[2]. Старэйшы навуковы супрацоўнік ЛОР-клінікі Адэскага НДІ сухотаў (1951—1956). Асістэнт ЛОР-кафедраў інстытутаў удасканалення ўрачоў у Запарожжы і Кіеве (1956—1964). Загадчык кафедры ЛОР-хвароб Гродзенскага медыцынскага інстытута (1964—1985)[2][3].
Навуковая дзейнасць
правіцьІм упершыню ў СССР распрацавана і ўкаранёна ў практыку методыка мастаідапластыкі злучальна-тканым ласкутом[3]. М. І. Аўсяннікаў абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Хірургічнае лячэнне хворых хранічным гнойным сярэднім атытам»[3]. Ён укараніў пластычныя аперацыі пры заганах развіцця вушной ракавіны, цвёрдага неба, распрацаваў метады касметычных і пластычных аперацый носа і вушной ракавіны, кансерватыўных і аператыўных метадаў лячэння захворванняў ЛОР-органаў, арганізаваў працу абласнога навуковага грамадства оталарынголагаў. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі, апублікавана звыш 60 навуковых прац, атрымана 2 аўтарскіх пасведчанні на вынаходствы[3].
Зноскі
- ↑ а б https://esu.com.ua/search_articles.php?id=74778
- ↑ а б Гарелик, П. В. 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 340.
- ↑ а б в г История кафедры оториноларингологии, стоматологии (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 338. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).