Медыка-дыягнастычны факультэт ГрДМУ

Медыка-дыягнастычны факультэт — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Медыка-дыягнастычны факультэт
ГрДМУ
Заснаваны 2008
Адрас 230009, г. Гродна, вул. Горкага, 80

Гісторыя

правіць

Згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя БССР № 92 ад 23 мая 1991 года ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце пачалі падрыхтоўку медыцынскіх сясцёр на ўмовах мэтавага прыёму. Функцыі кіраўніцтва аддзяленнем медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй спачатку выконвалі дэканы іншых факультэтаў:

У 2000 годзе арганізаваны факультэт медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй (у 1998—2000 гадах — кіраўнік аддзялення, у 2000—2004 гадах — дэкан К. М. Іядкоўскі, з 2005 года — дэкан Я. М. Цішчанка).

Загад МАЗ РБ № 606 ад 16 ліпеня 2007 года «Пра некаторыя пытанні дзейнасці ўстановы адукацыі „Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт“» рэгламентаваў пераўтварэнне факультэта медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй у медыка-дыягнастычны факультэт з ажыццяўленнем падрыхтоўкі кадраў па спецыяльнасцях «Сястрынская справа», «Медыка-дыягнастычная справа». У 2008 годзе ўтвораны медыка-дыягнастычны факультэт. У 2010 годзе факультэт прайшоў акрэдытацыю[1].

Спецыяльнасці

правіць
  • «Медыка-псіхалагічная справа», кваліфікацыя «ўрач», тэрмін навучання — 5 год, вочная форма навучання;
  • «Сястрынская справа», кваліфікацыя «Медыцынская сястра з вышэйшай адукацыяй», тэрмін навучання — 5 год, завочная форма навучання.

Дэканы

правіць

Зноскі