Канстанцін Усцінавіч Вільчук

Канстанцін Усцінавіч Вільчук (нар. 31 ліпеня 1955, в. Красіева Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) — заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Канстанцін Усцінавіч Вільчук
Нараджэнне 31 ліпеня 1955(1955-07-31) (69 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
ордэн Пашаны
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Працаваў урачом-інтэрнам Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, участковым педыятрам Сапоцкінскай гарадской пасялковай бальніцы, асістэнтам, дацэнтам, загадчыкам кафедры педыятрыі, дэканам педыятрычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр „Маці і дзіця“».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнам Пашаны[1].

Зноскі