Лідзія Іларыёнаўна Гакінаева

вучоны ў галіне дэраматавенералогіі

Лідзія Іларыёнаўна Гакіна́ева[1] (руск.: Лидия Илларионовна Гокинаева; 5 красавіка 1905 — 29 студзеня 1990, Гродна) — вучоны ў галіне дэрматавенералогіі, доктар медыцынскіх навук (1963), прафесар (1964).

Лідзія Іларыёнаўна Гакінаева
руск.: Лидия Илларионовна Гокинаева
Дата нараджэння 18 красавіка (1 мая) 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 1990(1990-01-29) (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці венеролаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Вольга Мікалаеўна Падвысоцкая
Узнагароды
медаль «За абарону Ленінграда»

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў вёсцы Мязга Усцюжанскага павета Наўгародскай губерні (цяпер ва Усцюжанскім раёне Валагодскай вобласці Расіі). Да 18 гадоў жыла ва Усцюжне, дзе скончыла педагагічны тэхнікум і працавала настаўніцай ў пачатковай школе і выхавальніцай ў дзіцячым доме[2]. У 1929 годзе скончыла Ленінградскі інстытут фізічнай культуры імя П. Ф. Лесгафта. Працавала асістэнтам у Ленінградскім універсітэце, да 1936 г. загадчыкам кафедрай фізкультуры ва Усходнім інстытуце імя А. Енукідзэ[2]. У 1938 годзе скончыла Першы Ленінградскі медыцынскі інстытут імя І. П. Паўлава і засталася ў аспірантуры ў акадэміка В. М. Падвысоцкай.

У час Вялікай Айчыннай вайны працавала хірургам у шпіталі ў блакадным Ленінградзе. Пасля эвакуацыі ў 1942 годзе была загадчыкам скурна-венералагічнага дыспансера.

У 1946 г. вярнулася ў Ленінград і працягвала працу на кафедры дэрматалогіі ў Першым медыцынскім інстытуце. У 1948 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю і ў 1951 годзе была абраная дацэнтам кафедры. У 1962 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Специфическое и неспецифическое действие витамина D2 на больных туберкулезом кожи». З 1963 г. Л. І. Гакінаева ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце — да 1977 г. загадчык кафедрай скураных і венерычных хвароб.

Памерла Л. І. Гакінаева 29 студзеня 1990 г. Пахавана ў Гродне.

Навуковая дзейнасць правіць

Л. І. Гакінаевай належаць навуковыя працы па піядэрміі, туберкулёзе скуры, псарыязе і метадах іх лячэння, абмене рэчываў пры дэрматозе. З’яўляецца аўтарам больш за 90 навуковых прац.

Пад яе кіраўніцтвам абаронены 6 кандыдацкіх дысертацый. Была членам праўлення Беларускага навуковага таварыства дэрматолагаў і венеролагаў, старшынёй Гродзенскага абласнога і гарадскога таварыстваў дэрматавенеролагаў[2].

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гакінаева Лідзія Іларыёнаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 441.
  • Инновационные технологии в диагностике и лечении кожных заболеваний и инфекций урогенитального тракта: материалы региональной научно-практической конференции с международным участием, посвященной 50-летию кафедры дерматовенерологии УО «Гродненский государственный медицинский университет» / отв. ред. Д. Ф. Хворик. — Гродно: ГрГМУ, 2012. — 156. ISBN 978-985-496-989-3 (руск.)

Спасылкі правіць