Ніна Фёдараўна Сіляева

урач, патолагаанатам

Ніна Фёдараўна Сіляева (26 снежня 1938, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Кандыдат медыцынскіх навук (1967). Дацэнт (1984). Доктар медыцынскіх навук (Патамарфалогія органа зроку ў перынатальным перыядзе, 1990). Прафесар (1993).

Ніна Фёдараўна Сіляева
Дата нараджэння 26 снежня 1938(1938-12-26) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Юрый Рыгоравіч Бойка
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера паталагічная анатомія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1990)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыла Мінскі медыцынскі інстытут (1961). Урач-фтызіятр Рэспубліканскага туберкулёзнага санаторыя «Наваельня» (1961—1962). Аспірантка кафедры паталагічнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута (1962—1965). Загадчыца Патолагаанатамічным аддзялення 1-й клінічнай бальніцы г. Гродна, урач-патолагаанатам Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, асістэнт кафедры гісталогіі і эмбрыялогіі, нармальнай анатоміі, судовай медыцыны, старшы навуковы супрацоўнік ЦНДЛ ГрДМІ (1977—1984). Дацэнт кафедры паталагічнай анатоміі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1984—1991). Загадчыца той жа кафедры (1991—2000). Прафесар кафедры паталагічнай анатоміі ГрДМУ.

Сям’я правіць

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар больш за 170 навуковых прац. Асноўныя напрамкі даследаванняў прысвечаны вывучэнню патамарфалогіі энцэфалітаў і энцэфалапатый пладоў і нованароджаных, патамарфалогіі органа зроку ў перынатальным перыядзе, клініка-анатамічнага аналізу урачэбных памылак.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць