Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі
Віктар Аляксандравіч Сняжы́цкі (нар. 22 кастрычніка 1959, в. Гарнастаевічы, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі кардыёлаг і дзяржаўны дзеяч. Доктар медыцынскіх навук (2006), прафесар (2008). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Член Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў, Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў. Замежны член Расійскай акадэміі навук (2022, кардыялогія).[3]
Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | кардыёлаг, урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар, даследчык |
Навуковая сфера | кардыялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[2] (2006) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1984 годзе з адзнакай Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасць «Лячэбная справа». У 1984—1986 гадах клінічны ардынатар кафедры шпітальнай тэрапіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1989 годзе скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Унутраныя хваробы». У 1989—1995 гадах асістент кафедры шпітальнай тэрапіі. У 1995—2001 гадах загадчык аддзяленнем Гродзенскага абласнога кардыялагічнага дыспансера, у 2001—2006 гадах — галоўны ўрач.
У 2004—2008 гадах дацэнт кафедры шпітальнай тэрапіі ГрДМУ, з 2006 года прафесар. У 2006—2009 гадах прарэктар па навуковай працы, у 2009—2010 — першы прарэктар, з 2010 па 2020 гады — рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Гродзенскай вобласці. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя даследаванні прысвечаны праблемам лячэння артэрыяльнай гіпертэнзіі, ішэмічнай хваробы сэрца, недастатковасці кровазвароту і парушэнням рытму сэрца. Аўтар звыш 450 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій і 25 патэнтаў.
Узнагароды
правіцьЗноскі
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar2442806&strq=l_siz=20
- ↑ Протокол по избранию иностранных членов РАН
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2020 года № 191 «Аб узнагароджанні»
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Члены Савета Рэспублікі. Сняжыцкі Віктар Аляксандравіч Архівавана 12 кастрычніка 2017.
- Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)