Гарнастаевіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Гарнаста́евіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Гарнастаевічы.

Гарнастаевіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Свіслацкі раён
Уключаў 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гарнастаевічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 14 лютага 1977

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Міхайлаўскі сельсавет у складзе Поразаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Міхайлы. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. Пасля скасавання Поразаўскага раёна 20 студзеня 1960 года ўвайшоў у склад Свіслацкага раёна. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Крапіўніцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Малыя Баброўнікі, Верабейкі, Вілейшы, Даўнары і Скраблы)[1]. 25 снежня 1962 года ў склад Ваўкавыскага раёна перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Азярыска, Аляксандраўка, Бакі, Бяляўшчына, Камяніца, Малая Лапеніца, Мітрані)[2]. У 1964 годзе ў склад Вердаміцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Малыя Баброўнікі, Верабейкі, Вілейшы, Даўнары і Скраблы)[3]. 18 верасня 1967 года перайменаваны ў Гарнастаевіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Гарнастаевічы. 14 лютага 1977 года скасаваны, тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Поразаўскага пассавета[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: вёскі Брыкі, Валіскаўшчына, Гарнастаевічы, Геруцева, Грушчаны, Грынявічы, Дзямідавічы, Загаране, Кабузі, Кавалі, Карэвічы, Крывулічы, Кусянцы, Міхайлы, Палуянкі, Пушчыкі, Ракаўшчына, Сідаркі і Талачманы.

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР Архівавана 11 верасня 2019.
  3. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 23 сакавіка і 17 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.