Іван Іванавіч Канус
Іва́н Іва́навіч Ка́нус (2 мая 1934, в. Рыбалава, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі анестэзіёлаг-рэаніматолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2009).
Іван Іванавіч Канус | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 мая 1934 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, навуковец |
Навуковая сфера | медыцына |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1949 годзе скончыў 7 класаў Дзятлаўскай сярэдняй школы, паступіў у Баранавіцкую фельчарска-акушэрскую школу, якую скончыў у 1953 годзе і быў прызваны на тэрміновую службу ў Ваенна-марскі флот СССР. Службу праходзіў на караблях Балтыйскага і Паўночнага флатоў на пасадзе фельчара. Дэмабілізаваны ў 1957 годзе, працаваў да 1958 года фельчарам Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. З 1958 па 1964 год — вучоба ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце. Атрымаўшы дыплом урача-лячэбніка, накіраваны ў Беларускі навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. У перыяд вучобы ў Гродзенскім інстытуце працаваў анестэзіёлагам У 1-й гарадской клінічнай бальніцы горада Гродна.
З жніўня 1964 года па май 1982 года працаваў урачом анестэзіёлагам-рэаніматолагам НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. Абараніў у 1978 годзе кандыдацкую дысертацыю на тэму «Цячэнне наркозу і пасляаперацыйнага перыяду ў хворых на рак шыйкі маткі пры хірургічным і камбінаваным лячэнні».
З 1982 года працаваў на кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі БелДІУУ на пасадзе асістэнта, а з 1990 года па 2004 год — загадчыкам кафедры. У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму. «Інтэграцыя і дыферэнцыяцыя інтэнсіўнай тэрапіі хворых з вострай нырачнай недастатковасцю рознай этыялогіі». У 1991 годзе прысвоена званне прафесара.
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўны напрамак навуковай дзейнасці — анестэзіялагічнае забеспячэнне і інтэнсіўная тэрапія неадкладных і крытычных станаў.
Выпусціў 10 зборнікаў навуковых прац, дзве манаграфіі і камп’ютарная праграма. Апублікаваў 250 навуковых прац. Пад кіраўніцтвам І. І. Кануса абаронены 2 доктарскія і 7 кандыдацкія дысертацыі.
Узнагароды і званні
правіцьУзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны[1], медалём «Ветэран працы», нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», ганаровым званнем «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь», ганаровымі граматамі, стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Ганаровы акадэмік Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Ка́нус Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 9. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- К юбилею профессора Ивана Ивановича Кануса: биография отдельного лица // Медицинская панорама: рецензируемый научно-практический журнал для врачей и деловых кругов медицины. — 2009. — № 3. — С. 3—4. (руск.)
Спасылкі
правіць- Канус Иван Иванович Архівавана 26 кастрычніка 2020. (руск.) // Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі