Гаштольд, або Гаштаўт, магчыма, у хрышчэнні Пётр (пачатак XIV ст. — 1364[1]) — літоўскі баярын, староста вялёнскі (зг. 1364).

Гаштольд
Нараджэнне каля 1305
Смерць 1364(1364)
Род Гаштольды
Дзеці Андрэй
Веравызнанне каталіцтва
Камандаваў абаронай Вялёны
Бітвы барацьба з крыжакамі

Гісторыкамі лічыцца збольшага легендарнай асобай, асноўныя звесткі пра яго паходзяць з Хронікі Быхаўца[2].

Біяграфія

правіць

Паводле Хронікі Быхаўца, ад вялікага князя Альгерда атрымаў ва ўладанне Камянец-Падольскі і адным з першых у Літве прыняў каталіцтва, узяўшы імя Пётр, каб ажаніцца з дачкой падольскага баярына Міхаіла Бучацкага. Паводле хронікі Віганда з Марбурга, пэўны Гаштольд быў кашталянам замка Вялена  (бел. (тар.)) на Нёмане, кіраваў яго абаронай ад крыжакоў і загінуў разам гарнізонам[1].

Пачынальнік роду Гаштольдаў[1].

Магчыма, меў маёнтак у ваколіцах Вялены. На Тэўтонскім працэсе 1413 года польска-літоўскі бок спрабаваў даказаць, што Вялена здаўна належала ВКЛ, для гэтага пракуратар караля і вялікага князя склаў апісанне, паводле якога «…на поўнач ад замка было сяло Гастольдаў — сёння зніклае, найстарэйшы след роду, які пасля смерці родапачынальніка пераехаў у Геранёны».

Радавод Гаштольдаў

правіць
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Якуб
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Талівойш
 
 
Юрый
 
 
 
Гаштольд
 
Андрэй
 
 
Пётр
 
Ян
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Войцех
 
 
Альбрэхт
 
Станіслаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марцін
 
 
Альжбета
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ян
 
 
Юрый
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марыя
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандра
 


Зноскі

  1. а б в Гаштольд / Гаштольды // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.
  2. Patras Poraj Goštautas (c.1305 — 1364) (літ.), (польск.), (руск.)

Літаратура

правіць
  • Нарбут А. Гаштольды // ЭГБ у 6 т. Т. 2. — Мн., 1994.