У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Аскольд — паўлегендарны кіеўскі князь. Па арабскіх крыніцах — славянін, апошні прадстаўнік дынастыі Кія, а па даных «Аповесці часавых гадоў» — вараг, дружыннік Рурыка. У карысць скандынаўскага паходжання Аскольда сведчаць яго імя. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Аскольд — не імя, а мянушка скандынаўскага варага або князька, скажонае ад Iskold — «халодны, як лёд». У пачатку 60-х гг. IX в. ён накіраваўся разам з Дзірам у Візантыю, па шляху занялі Кіеў. У 882 г. Аскольд і Дзір былі зрынуты пераемнікам Рурыка Алегам і пакараныя як узурпатары. Шматлікія даследчыкі выказваюць сумневы ў тым, што Аскольд быў сучаснікам і адначасова княжыў у Кіеве.

10-ы аркуш Радзівілаўскага летапісу, на якім адлюстраваны паход паўлегендарнага кіеўскага князя Аскольда і легендарнага варага Дзіра на Царград

Літаратура

правіць
  • Крыванос, Х. П. Аскольд і Дзір / Х. П. Крыванос // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 217. — ISBN 5-85700-074-2.