Летапісец вялікіх князёў літоўскіх
Летапі́сец вялі́кіх князёў літо́ўскіх — найстарэйшы вядомы летапісны твор з ліку беларуска-літоўскіх летапісаў. У літоўскай гістарыяграфіі называецца таксама як «1-я рэдакцыя Літоўскай хронікі». Апісвае палітычную гісторыю Вялікага Княстава Літоўскага за час ад смерці Гедзіміна (1341) да канца XIV стагоддзя. «Летапісец» напісаны па-старабеларуску невядомым аўтарам пад канец 1420-х гадоў у Смаленску. Упершыню апублікаваны ў 1823 годзе Ігнацыем Даніловічам у «Dziennik Wileński».
Летапісец вялікіх князёў літоўскіх | |
---|---|
Жанр | летапіс |
Мова арыгінала | старабеларуская |
Дата напісання | 1420-я |
Дата першай публікацыі | 1823 |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне
правіцьУ творы ў форме суцэльнага апавядання прадстаўленая змова Альгерда і Кейстута супраць Яўнута, грамадзянскія войны між Вітаўта і Ягайлы і між Свідрыгайлы і Жыгімонта. Гэтая частка напісана ў 1390-я гады з мэтай гістарычнага абгрунтавання правоў Вітаўта на вялікае княжанне ў Вільні.
Другая частка, больш фрагментарная, характарызуецца царкоўна-рэлігійнымі поглядамі на падзеі і складаецца з кароткіх апавяданняў пра палітычнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага апошняй чвэрці XIV стагоддзя. Поўная рэдакцыя ўключае яшчэ «Аповесць пра Падолле», дзе распавядаецца пра бітву на Сініх Водах і пра паход Вітаўта ў гэтыя месцы.
Летапіс захаваўся ў розных спісах (Віленскім, Супрасльскім, Слуцкім), летапісных зводах і гістарычных кампіляцыях. У XV стагоддзі стаў асновай часткі беларуска-літоўскага летапісу 1446 года і часткова выкарыстаная польскім гісторыкам Янам Длугаша ў «Гісторыі Польшчы». У XVI стагоддзі «Летапісец» увайшоў у склад другога і трэцяга летапісных збораў, праз якія перайшоў у «Хроніку польскую, літоўскую, жамойцкую і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага. «Летапісец» быў вядомы таксама ў Паўночна-Усходняй Русі, дзе не раз перапісваўся і перапрацоўваўся (спісы Дуброўскага, Пагодзіна і інш.).
Летапіс быў перакладзены ў польскую, нямецкую, літоўскую, лацінскую і рускую мовы.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Чамярыцкі В. Летапісец вялікіх князёў літоўскіх // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 190—191. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.
- Лицкевич О. В. Русские летописные источники Летописца великих князей литовских // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — 2017. — № 48.