Слуцкі летапіс
Слу́цкі або Ува́раўскі летапіс — помнік беларуска-літоўскага летапісання XVI стагоддзя, адзіны спіс трэцяй, скарочанай рэдакцыі літоўскага летапісу 1446 года. Захаваўся ў рукапісе першай чвэрці XVI стагоддзя. Зыходзячы з зацемак на палях, датычных слуцкіх князёў, ён знаходзіўся і, імаверна, быў напісаны ў Слуцку, таму і атрымаў такую назву. Часам яго называюць Увараўскім летапісам або Увараўскім спісам, бо працяглы час ён захоўваўся ў бібліятэцы заснавальніка Маскоўскага археалагічнага таварыства графа Аляксея Уварава . Слуцкі летапіс — помнік старабеларускай мовы. Каштоўная крыніца гісторыі ВКЛ XIV—XV стагоддзяў.
Рукапіс
правіцьУ асобніку Слуцкага летапісу, які захаваўся да цяперашняга часу, 106 аркушаў. Першыя старонкі летапісу не захаваліся, а ў захаваным пачатковым лісце адарвана верхняя частка. Астатняя частка летапісу мае нумарацыю арабскімі лічбамі — у правым ніжнім куце, імаверна — пісаў чалавек XIX стагоддзя. Нумарацыя пачынаецца з аркуша 6. Папярэднія 5 аркушаў пашкоджаны, да іх з аднаго боку прычэплены папяровыя палоскі з лічбамі. На 6-м аркушы ўверсе стаіць вынасны знак, а ўнізе напісана: «Азначаныя старонкі цэлых аркушаў летапісу арабскімі лічбамі мною 14 студзеня 1839 г.». Бачна, што пад гэтым тэкстам быў подпіс, які пазней быў сцёрты.
Спасылкі
правіць- Чамярыцкі В. А. Слуцкі летапіс, Увараўскі летапіс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 31. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Слуцкая летопись. Виленская летопись. Летопись Археологического общества // Полное собрание русских летописей / Подг. Н. Н. Улащик. — М., 1980. — Т. XXXV: Белорусско-литовские летописи. — С. 68—102. (DJVU Архівавана 4 лістапада 2011., тэкст)