Яўнут

вялікі князь літоўскі (1341—1345), князь заслаўскі

Яўнут, у хрышчэнні Іван (каля 1308 — пасля 1366) — вялікі князь літоўскі (1341—1345). Сын Гедзіміна. Родапачынальнік князёў Заслаўскіх.

Яўнут
князь ізяслаўльскі[d]
1347 — 1366
Пераемнік Міхаіл Яўнутавіч[d]
вялікі князь літоўскі
1341 — 1345
Папярэднік Гедзімін
Пераемнік Альгерд
Нараджэнне 1300
Смерць не раней за 1366
Род Гедзімінавічы
Бацька Гедзімін[1][2]
Маці Еўна
Дзеці Міхаіл Яўнутавіч[d][3] і Сямён Яўнутавіч[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Імя балцка-літоўскага паходжання. Вядомае і ў прусаў — Jawnutte. Корань Jaun- даў у старапрускім іменніку такія імёны, як Jawne, Jawne-gede і інш.[4]

Звязана з літоўскім jaunas «малады», далей да індаеўрапейскага *i̯eu- «малады, юны»[5].

Імя Яўнут таксама меў сын Валімонта Бушкавіча, які жыў на стагоддзе пазней.

Яўнут было іменем-пажаданнем, такім іменем зычылі як мага даўжэй заставацца такім жа моцным і здаровым, якім чалавек бывае ў юнацтве, у маладосці.

Магчыма, такое імя было нададзена Яўнуту яшчэ і таму, што перагукалася з іменем маці, Гедзімінавай жонкі Еўны. У «Хроніцы Быхаўца» імя маці названа як Jewna і перагукаецца з формай Jewnutey (Яўнуцій) тамсама[6]. Адпачатныя формы гэтых двух імёнаў аднаўляюцца як Jaunutis, Jaunė. Пашыральнік -ut- вядомы ў балцка-літоўскім іменніку, з ім утвораныя імёны тыпу Кейстут (< Kenstutis), Бірута (< Birutė).

У тапаніміі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі захавалася таго ж кораня старалітоўскае імя Яўнель (< *Jaun-elis), ад якога назва Яўнелішкі каля Лынтупаў у Пастаўскім раёне.

Біяграфія

правіць

Атрымаў ад бацькі ва ўдзел Ашмяны, Браслаў і Вількамір. Паводле тастаменту Гедзіміна, стаў вялікім князем па яго смерці ў канцы 1341 года. Яўнута падтрымлівала Еўна, удава Гедзіміна і, магчыма, яго маці, і брат Нарымонт, князь пінскі, большасць братоў ігнаравалі яго і праводзілі самастойную палітыку.

Пасля смерці ў 1345 годзе Еўны, Альгерд і Кейстут змовіліся супраць Яўнута, у выніку чаго ён трапіў у палон. Пазней Яўнут уцёк з-пад варты і праз Смаленск прыбыў у Маскву да свайго швагра Сямёна Гордага, дзе прыняў праваслаўе. Быў першым князем-уцекачом, які шукаў падтрымку ў Маскве.

У 1347 годзе памірыўся з братамі, вярнуўся і атрымаў ва ўдзел Заслаўскае княства, у склад якога некаторы час уваходзіў Менск[7].

Крыніцы

правіць
  1. В. М—н Евнутий // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. XI. — С. 421.
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 587.
  3. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 157, 587.
  4. R. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 39.
  5. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 510.
  6. Список Быховца // Полное собрание русских летописей. Т. 17. Санкт-Петербург, 1907. С. 495.
  7. ЭнцВКЛ 2005.

Літаратура

правіць