Еўна
Еўна (літ.: *Jaunė — маладая; ? — каля 1344) — жонка вял. кн. літоўскага (1316—1341) Гедзіміна.
Еўна | |
---|---|
Нараджэнне | 1280 |
Смерць | 1344[1] |
Род | Гедзімінавічы |
Бацька | Комант |
Муж | Гедзімін |
Дзеці | Альдона, Альгерд, Эльжбета[d], Монтвід[d], Кейстут, Карыят[d], Нарымонт, Анастасія і Яўнут |
БіяграфіяПравіць
Успамінаецца толькі Хронікай Быхаўца, позняй і месцамі сумнеўнай крыніцы. Гісторыкі сумняюцца ў існаванні Еўны, але і новыя выданні ўказваюць яе, як пачынальніцу роду Гедзімінавічаў. Колькасць жонак Гедзіміна наогул дыскусійная, Раўданскі рукапіс (фальсіфікат Т. Нарбута) называе 3 жонак: Вiду з Курляндыі, Вольгу са Смаленска і «Еўну альбо Еву, таксама княжну рускую, дачку Івана Усеваладавіча, Полацкага князя, брата Вольгі, памерлай жонкі Гедзіміна»[2] (Хроніка Быхаўца пра паходжанне Еўны не кажа). Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што ў Гедзіміна былі 2 жонкі, адна з мясцовых паганцаў і Еўна, праваслаўная. Стывен Роўвел лічыць, што ў Гедзіміна была толькі 1 жонка, княжна з паганцаў, бо шлюб з польскай або рускай княжной мусілі б засведчыць сучасныя крыніцы.[3] Таксама і на думку Я. Тэнгоўскага, Еўна была літоўскага паходжання і адзінай жонкай Гедзіміна, які ажаніўся з ёю яшчэ да заняцца вялікакняскага стальца.
Паводле Хронікі Быхаўца, неўзабаве па смерці Еўны ("bo kniahinia Jewna umerla"), браты Альгерд і Кейстут незадаволеныя Яўнутам, пакінутага Гедзімінам пераемнікам, скінулі таго са стальца. Гэты эпізод інтэрпрэтуюць так, быццам Яўнут быў пад апекай маці. Калі інтэрпрэтацыя слушная, гэта сведчыць пра ўплывовасць Еўны.[4]
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Narbutt, Teodor. Dzieje staroźytne narodu Litewskiego. Tom pierwszy. — Wilno. Nakładem i drukiem A. Marcinowskiego. 1835.
- Rowell, C. S. (1994). Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345. Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press. С. 88. ISBN 9780521450119 (англ.)
- Еўна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 216. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.