Анастасія Гедзімінаўна
дачка вял.кн. Гедзіміна, жонка вял.кн. маскоўскага Сямёна Іванавіча
Анастасія Гедзімінаўна, свецкае імя Айгу́ста (каля 1320 — 11 сакавіка 1345) — першая жонка вял.кн. маскоўскага Сімяона Іванавіча.
Анастасія Гедзімінаўна | |
Дзейнасць | арыстакратка |
---|---|
Нараджэнне | 1320[1] |
Смерць | 11 сакавіка 1345 |
Дынастыя | Гедзімінавічы |
Бацька | Гедзімін |
Маці | Еўна |
Муж | Сямён Горды |
Дзеці | Васіліса[d] |
Дачка вял.кн. літоўскага Гедзіміна, дата нараджэння пэўна не вядома. У 1333 годзе прывезена ў Маскву, замуж за 16-гадовага маскоўскага княжыча Сімяона Іванавіча. Нарадзіла двух сыноў, Васіля і Канстанціна, памерлых у маленстве, і дачку Васілісу (жонку кашынскага князя Міхаіла Васілевіча).
Памерла ў Маскве падчас чумы прыняўшы схіму. Пахавана ў заснаваным ёй жа Спаса-Праабражэнскім манастыры.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 23 лістапада 2018.
ЛітаратураПравіць
- ПСРЛ. — Т. XXV. — М., 1949.
- Энциклопедический словарь. — Т. IV. — С. 255.
- Карамзин Н. М. История Государства Российского. — Т. IV. — С. 137. Пр. 292, 364, 372.
- Айгуста // Вялікае Княства Літоўскае. — Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2010. — 690 с.: іл. — С. 18. — ISBN 978-985-11-0487-7