Гаўдэмунда
Гаўдэмунда, імаверна Гаўдзіманта (літ.: Gaudimantė; 1260-я — 1288/1291), хроснае імя Сафія — дачка князя Трайдзеня, напэўна, сястра князёў Будзікіда і Будзівіда[1].
Гаўдэмунда | |
---|---|
Нараджэнне | 1260-я |
Смерць | не раней за 1288 і не пазней за 1291 |
Бацька | Трайдзень |
Муж | Баляслаў II Мазавецкі |
Дзеці | Земавіт II[d] і Тройдэн I[d] |
Імя
правіцьІмя з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў, што дайшлі з індаеўрапейскай даўніны[2]. Адпачатная форма мела выгляд тыпу «Гаўдзіманта».
Першая аснова звязаная з літоўскім gauti «здабываць, атрымліваць», gaudyti «лавіць, здабываць» і ў іменніку несла значэнне здабыцця ваеннай здабычы[3].
Другая аснова Mant- звязаная з літоўскім manta «перасоўная маёмасць; (ваенная) здабыча». Тое, у сваю чаргу, звязана з manyti, адно са значэнняў якога (апроч асноўнага «думаць, меркаваць») — «займець, здабыць»[4].
Імя Гаўдзіманта адносілася да слою «ваярскіх» імёнаў, якія запанавалі ў раннелітоўскім іменніку разам з абсалютызацыяй ролі ваяроў у структуры грамадства, іх пачалі надаваць асобам як мужчынскага, так і жаночага полу.
Такога ж тыпу «ваярскія» імёны мелі дочкі князя Гедзіміна Айгуста (адпаведнае мужчынскае імя значыла «звыклы да (ваенных) паходаў») і князя Кейстута Рымгайля (імя Рымгайла значыла «трывалы і моцны»).
Жыццяпіс
правіцьЗ 1279 года ў шлюбе з плоцкім князем Баляславам Земавітавічам.
Апошні раз Гаўдэмунда згадваецца пад 1288 годам, а ў 1291 годзе Баляслаў ажаніўся з Кунегундай, дачкой Пржэмысла Отакара II.
Гаўдзіманта мела двух сыноў — Земавіта і Тройдэна, імёны якіх паўтараюць імёны дзядоў — мазавецкага Земавіта І (з боку бацькі Баляслава) і літоўскага Трайдзеня (з боку маці Гаўдзіманты).
Крыніцы
правіць- ↑ Puzyna 1935.
- ↑ T. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11—13.
- ↑ Daiva Sinkevičiūtė. Baltų dvikamienių asmenvardžių kamienas gud- : ryšiai su gaud- ir kai kurie jo variantai // Baltistica XLVI (2) 2011 299—310. С. 303.
- ↑ Lit. zweistämmige Personennamen mit mant- und mantà «bewegliche Habe» // Pranas Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 758—763.
Літаратура
правіць- Monumenta Poloniae Historica [MPH]. T. 3. — Lwów, 1877. — P. 474;
- Powierski J. Polityczne tło małżeństwa Bolesława II mazowieckiego z córką Trojdena litewskiego Gaudemundą Zofią // Europa środkowa i wschodnia w polityce Piastów. Toruń. —1997. — S. 63—82;
- Puzyna J. Kim był i jak sie naprawdę nazywał Pukuwer ojciec Giedymina // Ateneum Wileńskie. t.10. 1935. — S. 1—43;
- Rowell S. C. Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345, Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press, № 7-8. 1994. ISBN 9780521450119;