Алена Васільеўна Глінская
Алена Васільеўна Глінская (руск.: Елена Васильевна Глинская; каля 1508 — 4 красавіка 1538[4], паводле іншых звестак 13.4.1538[5]) — вялікая княгіня Маскоўская, другая жонка маскоўскага вялікага князя Васіля Іванавіча, маці Івана Грознага, кіраўніца дзяржавы ў час яго маленства (1533-38)[5].
Алена Васільеўна Глінская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Елена Васильевна Глинская | |||||||
![]() Алена Глінская Рэканструкцыя С. Нікіціна(руск.) бел., 1999 | |||||||
![]() Герб «Глінскі» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль III | ||||||
Пераемнік | Іван Грозны (дэ-юрэ) Абраная Рада (дэ-факта) |
||||||
Нараджэнне |
1510 |
||||||
Смерць |
3 красавіка 1538[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Глінскія | ||||||
Бацька | Васіль Львовіч Глінскі | ||||||
Маці | Ганна Якшыч[d] | ||||||
Муж | Васіль III[2] | ||||||
Дзеці | Іван IV Грозны[3] і Юрый Васільевіч[d] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе | ||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
ПаходжаннеПравіць
Дачка князя Васіля Львовіча з літоўскага роду Глінскіх і яго жонкі Ганны Якшыч(руск.) бел., якая была родам з Сербіі.
Глінскія, вядомыя па дакументах з 1437, лічылі, што паходзяць ад татарскага цемніка(руск.) бел. Мамая, унукі якога нібыта атрымалі ў надзел гарадок Глінск.
Дзядзька Алены, князь Міхаіл Львовіч, быў буйным дзяржаўным дзеячам вялікага княства Літоўскага. Пасля паразы бунту Глінскіх бег разам з сваякамі ў Маскву. Сярод бежанцаў была і юная Алена.
ШлюбПравіць
У 1526 годзе Алена Глінская была абраная нявестай вялікага князя Васіля III, які развёўся з першай жонкай(руск.) бел. з прычыны адсутнасці ў яе дзяцей. Алена нарадзіла Васілю дваіх сыноў — Івана і Юрыя(руск.) бел.. У 1533 годзе яна заўдавела.
ПраўленнеПравіць
Пасля смерці свайго мужа ў снежні 1533 Алена Васільеўна фактычна здзейсніла пераварот, адхіліўшы ад улады назначаных апошняй воляй яе мужа семярых апекуноў (рэгентаў), у тым ліку роднага брата мужа(руск.) бел. і свайго дзядзьку, і зрабілася кіраўніцай Вялікага Княства Маскоўскага. Такім чынам, яна стала першай пасля вялікай княгіні Вольгі (калі не лічыць Соф’ю Вітаўтаўну, улада якой у шматлікіх рускіх землях па-за Маскоўскага княства была фармальнай) кіраўніцай адзінай рускай дзяржавы.
Не карысталася сімпатыямі баяр, як жанчына не маскоўскіх, а еўрапейскіх нораваў і выхавання[6]. Бліжэйшым саюзнікам Алены быў яе жанаты фаварыт, князь Целяпнёў-Аўчына-Абаленскі(руск.) бел.. Гэтая сувязь і ў асаблівасці задавацкія паводзіны каханка княгіні выклікалі незадавальненне ў баяраў. За выраз гэтых настрояў князь Міхаіл Глінскі быў пасаджаны пляменніцай ў турму. І дзядзька, і два браты мужа памерлі ў турме ад голаду.
У гады яе праўлення рускае войска атрымала шэраг бліскучых перамог, у тым ліку ў час руска-літоўскай вайны 1534-37[5]. У 1536 дабілася ад польскага караля Жыгімонта І выгаднага для Расіі міра; Швецыю абавязала не дапамагаць Лівонскаму ордэну і ВКЛ[5].
Яе ўрад праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы[5].
Найбольш важным момантам у праўленні Алены Глінскай з’яўляецца правядзенне грашовай рэформы(руск.) бел. (пачата ў 1535 годзе). Яна фактычна ўвяла ў Маскоўскім княстве адзіную валюту. Гэта была сярэбраная дзяньга(руск.) бел. вагой 0,34 г. Гэта быў важкі крок для стабілізацыі эканомікі дзяржавы.
Пры Алене Глінскай была выбудаваная Кітайгародская сцяна(руск.) бел..
Смерць і пахаваннеПравіць
Памерла ў 1538 годзе, існуе версія аб яе атручанні Шуйскімі[7], што пацвярджаецца апошнімі даследаваннямі[8]. Дадзеныя даследавання яе парэшткаў паказваюць на меркаваную прычыну смерці — атручэнне ядам (ртуць)[9]. Але факт атручвання да гэтага часу не прызнаны гісторыкамі як бясспрэчны і не выклікаючы сумненняў.
Пахаваная ў Вазнясенскім жаночым манастыры(руск.) бел. ў маскоўскім Крамлі.
ЗнешнасцьПравіць
Праведзеная па чэрапе рэканструкцыя знешнасці Алены Глінскай высвяціла яе даліхакефалічны(руск.) бел. тыпаж (характэрны і для прыбалтаў і паўночных рускіх, і для сербаў, з якіх была яе маці). Твар княгіні адрозніваўся мяккімі рысамі. Яна была даволі высокага для жанчын таго часу росту — каля 165 см і гарманічна складзеная. У Алены была рэдкая анамалія: на адзін паяснічны пазванок(руск.) бел. больш. У пахаванні таксама захаваліся рэшткі валасоў рудога, як чырвоная медзь, колеру, што тлумачыць рудыя валасы Івана Грознага, якія пагалоска памылкова прыпісала яго нібыта незаконнанароджанасці[10][11].
КінаўвасабленніПравіць
- Фільм «Іван Грозны(руск.) бел.», рэжысёр Сяргей Эйзенштэйн — Ада Войцік(руск.) бел.
- Тэлесерыял «Іван Грозны(руск.) бел.», рэжысёр Андрэй Эшпай(руск.) бел. — Зоя Кайданоўская(руск.) бел.
Зноскі
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ С. Середонин Иоанн IV Васильевич Грозный // Русский биографический словарь — СПб.: 1897. — Т. 8. — С. 229–271.
- ↑ Дата смерці паказваецца паводле артыкулу Глинские ў ВСЭ
- ↑ а б в г д Глинские // Елена Васильевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.
- ↑ Елена Глинская // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- ↑ Сігізмунд Герберштэйн. Записки о Московии. (руск.)
- ↑ Martin, Medieval Russia, 331; Pushkareva, Women in Russian History, 65-67.
- ↑ Женщины Кремлевских подземелий / АиФ Москва, выпуск 37 (375) от 13 сентября 2000 г. (руск.)
- ↑ Вокруг Света | Журнал | Олицетворение средних веков (руск.)
- ↑ Тайны женского некрополя в московском кремле // Российские вести. — № (35) 1885 (10 - 16 октября 2007).
ЛітаратураПравіць
- Богуславский В. В., Бурминов В. В. Русь рюриковичей. Иллюстрированный исторический словарь;
- Шикман А. П. Деятели отечественной истории. Биографический справочник.— М., 1997.;
- Вольдемар Балязин. Занимательная история России.— М., 2001;
- Кобрин В. Б. Иван Грозный.— М., 1989.— С. 17—23;
- Соловьев С. М. История России с древнейших времен.— М., 1960.— Кн. III. Т. 6.
- Стрилецкий Иван. Великая княгиня Руси — украинка Елена Глинская. — К.: Альтерпрес, 2009. — 160 с.
СпасылкіПравіць
- Елена Глинская // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Татьяна Панова. Олицетворение средних веков // Вокруг Света. — 2006. — № 3 (2786), Март.