Мамай
Мамай (? — 1380, Кафа, сучасная Феадосія) — беклярбек і цемнік Залатой Арды.
Мамай | |
---|---|
Нараджэнне | |
Смерць |
1380 |
Месца пахавання | |
Род | Чынгізіды |
Жонка | Тулунбек[d] |
Дзеці | Мансур Кіят[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПасля забойства ў 1359 годзе хана Бердыбека ханам Кульпам, Мамай абвясціў яму вайну і, паколькі ханам мог быць толькі чынгізід, у 1361 годзе абвясціў ханам свойго вылучэнца Абдулу. Аднак іншыя прэтэндэнты не прызналі ўлады Абдулы. У Залатой Ардзе пачалася вялікая міжусобіца. Мамай кіраваў заходняй часткай (ад Крыма да правага берега Волгі), а часам (1363, 1367—1368, 1372—1373) і сталіцай Залатой Арды — Сараем. У 1370 годзе Абдула памёр, і Мамай абвясціў новага хана-марыянетку 8-гадовага Мухамед Бюлека.
У 1378 годзе Мамай, які дагэтуль страціў большую частку ўладанняў, паслаў мурзу Бегіча для нападу на Разанскую зямлю, але атрад гэты быў пераможаны войскамі вял. кн. маскоўскага Дзмітрыя Іванавіча ў бітве на рацэ Вожы. Следствам парадэння на Вожы быў вялікі паход Мамая, які завяршыўся Кулікоўскай бітвай. Mамай прымушаны быў збегчы і ў Ардзе сустрэўся са стаўленікам Тамерлана, Тахтамышам, якому быў вымушаны саступіць уладу. Мамай уцек са скарбам і прыхільнікамі ў Кафу, дзе быў забіты.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 77.