Васіль II
Васіль II Васілевіч Цёмны (1415 — 1462) — Вялікі князь маскоўскі з 1425, сын Васіля I Дзмітрыевіча.
Біяграфія Правіць
Маскоўскія князі (1276—1598) | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
У княжанне Васіля II адбывалася працяглая феадальная міжусобная вайна. Яго супернікамі выступіла кааліцыя ўдзельных князёў на чале з яго дзядзем — князем Юрыем Дзмітрыевічам і яго сынамі Васілём Касым і Дзмітрыем Шамякай. Падчас войнаў, ускладненых адначасовай барацьбой з Казанню і Вялікім княствам Літоўскім, велікакняжацкі пасад некалькі раз пераходзіў да галіцкіх князёў, якіх падтрымлівалі Ноўгарад і часова Цвер. Васіль II быў аслеплены (1446) Дзмітрыем Шамякам (адгэтуль мянушка «Цёмны»), аднак у канчатковым выніку ён атрымаў у пачатку 50-х гг. XV ст. перамогу. Васіль II ліквідаваў амаль усе дробныя долі ўсярэдзіне Маскоўскага княства, умацаваў велікакняжацкую ўладу. У выніку шэрагу паходаў у 1441—1460 узмацнілася залежнасць ад Масквы Суздальска-Ніжагародскага княства, Наўгародскай зямлі, Пскова і Вяцкой землі. Паводле загада Васіля II мітрапалітам быў абраны рускі епіскап Іёна (1448), што азначала абвяшчэнне незалежнасці рускай царквы ад канстанцінопальскага патрыярха і ўмацоўвала міжнароднае становішча Вялікага княства Маскоўскага.
Зноскі
- ↑ а б https://www.biografiasyvidas.com/biografia/b/basilio_ii_el_ciego.htm
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Вейнберг Л. Б. Анна Васильевна // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 156–157.