Згушчанае малако

Згушчанае малако — канцэнтраванае малако, звычайна з цукрам.

Адчыненая бляшанка згушчанага малака

Тэхналогія прыгатавання

правіць

Тэхналогія прыгатавання згушчанага малака была запатэнтавана 19 жніўня 1856 года амерыканскім вынаходнікам Гейлам Бордэнам, яго мэтай было прыдумаць спосаб доўгатэрміновага захоўвання прадуктаў.

Згушчэнне ажыццяўляюць пераўтварэннем пры паніжаным ціску. Атрыманы канцэнтрат падвяргаюць адпаведнай апрацоўцы (стэрылізацыя або дадаванне цукру).

Па прынцыпе абіёзу ажыццяўляецца вытворчасць згушчанага стэрылізаванага малака, згушчанага пастэрызаванага цэльнага і абястлушчанага малака. Пры гэтым адбываецца спыненне жыццядзейнасці ў самім прадукце і мікрафлоры, якая яго насяляе, шляхам выкарыстання прамянёвай энергіі і іанізавальнага выпраменьвання, высокіх тэмпература, хімічных сродкаў (кіслата, соль), фізіка-хімічных ператварэнняў.

На прынцыпе асмаанабіёзу заснавана вытворчасць згушчанага малака з цукрам, згушчанага абястлушчанага малака з цукрам, какавы і кавы са згушчаным малаком і цукрам, згушчаных вяршкоў з цукрам. Пры гэтым адбываецца прыгнятанне біялагічных і фізіка-хімічных працэсаў, якія працякаюць у прадукце, і яго мікрафлоры стварэннем высокага асматычнага ціску.

Разнавіднасці

правіць
  • З дадаваннем цукру. Народны тэрмін «сгушчонка» адносіцца менавіта да канцэнтраванага малака з даданнем цукру.
  • Без дадавання цукру. Такое малако звычайна называюць проста канцэнтраваным.
  • З дадаваннем цыкорыя. Вырабляецца з нармалізаванага каровінага малака, цукру, цыкорыя. Смак — салодкі, з ялкавым прысмакам і водарам цыкорыя з малаком. Тлустасць — 7%.
  • З даданнем какавы ці кавы. Салодкае згушчанае малако з даданнем какавы ці кавы выпускаецца ў Беларусі з савецкага часу пад такімі назвамі, як «малако згушчанае з какавай» і «кава са згушчаным малаком і цукрам».
  • Варанае згушчанае малако — густы карычнева-жоўты прадукт са смакам карамелі, які атрымліваецца шляхам тэрмаапрацоўкі згушчанага малака.

Цікавыя факты

правіць
 
Помнік бляшанцы згушчанага малака ў горадзе Рагачове

У горадзе Рагачове ў гонар 75-годдзя Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната адкрыты першы ў свеце помнік сгушчонцы. У пастаменце помніка закладзена капсула, якую завешчана адчыніць да 100-годдзя камбіната.

Літаратура

правіць
  • Некрашэвіч У. I., Шашкоў М. С., Лазараў Л. П. Малочная справа: Вучэб. дапам. — Мн.: Ураджай, 1999. — 232 с.: іл. (Вучэбныя дапаможнікі для сельскагаспадарчых вышэйшых навучальных устаноў). ISBN 985-04-0425-6

Спасылкі

правіць