Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат
Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат (Рагачоўскі МКК, РМК) — найбуйнейшае прадпрыемства па вытворчасці згушчанага малака і іншых відаў малочных кансерваў у Беларусі[3].
Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат | |
---|---|
| |
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1938 |
Размяшчэнне | Рэспубліка Беларусь, Рагачоў, вуліца Кірава 31, 247671 |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Генеральны дырэктар Віталь Мікалаевіч Строгі |
Галіна | прадукты харчавання |
Прадукцыя |
згушчанае малако, канцэнтраванае малако, сухія малочныя прадукты сметанковае масла сыры дзіцячае харчаванне на аснове малака |
Абарот | |
Чысты прыбытак | |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Дэвіз | Захоўваць традыцыі вытворчасці натуральнай і якаснай прадукцыі |
Матчына кампанія | ААТ Кіруючая кампанія холдынгу Гомельская мяса-малочная кампанія[2] |
Сайт | rmkk.by |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1936 годзе як малочна-кансервавы завод[4]. Першая прадукцыя была выпушчаная ў 1938 годзе. Праектная магутнасць прадпрыемства тады складала 11 мільёнаў умоўных слоікаў малочных кансерваў у год. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны будынкі завода былі разбураны. Пасля вызвалення Беларусі пачалося яго аднаўленне, якое праходзіла ў 1944—1947 гадах[4]
У 1951—1961 гадах калектыў камбіната ўдзельнічаў у 23-х міжнародных выставах і кірмашах, прадстаўляў сваю прадукцыю ў краінах Еўропы, Азіі і Лацінскай Амерыкі.
З 1970 па 1980-я гады пакладзены пачатак карэннаму тэхнічнаму пераўзбраенню цэхаў, аддзелаў, сыравіннай зоны.
У кастрычніку 1998 года адбыўся запуск цэха дзіцячага харчавання. Вытворчасць была абсталявана шведскай кампаніяй Tetra Pak. Будаўніцтва цэха было ўключана ў рэспубліканскую праграму вытворчасці прадуктаў харчавання для дзяцей ранняга ўзросту (Праграма «Дзеці Беларусі») і было накіравана на вырашэнне праблемы паўнавартаснага і збалансаванага харчавання дзяцей.
У 2008—2009 гадах прадпрыемства даводзіць выпуск малочных кансерваў да больш за 100 млн слоікаў у год.
У 2010 годзе выпуск малочных кансерваў склаў больш за 120 млн слоікаў за год. На прадпрыемстве была ўкаранёна сістэма кіравання якасцю і бяспекай вытворчасці і захоўвання сухога малака.
У 2013 годзе, у гонар 75-годдзя камбіната, насупраць яго адміністрацыйнага будынка быў усталяваны помнік згушчонцы. У падставе помніка закладзена капсула з пасланнем, якую завешчана адкрыць у год 100-годдзя прадпрыемства[5].
Генеральныя дырэктары
правіць- Міхаіл Антонавіч Комар (да 30 мая 2008)
- Іван Калупаха
- Віталь Мікалаевіч Строгі (з красавіка 2022)
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б в Отчетность за 2020 год . Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021. Праверана 22 красавіка 2022.
- ↑ ОАО Управляющая компания холдинга Гомельская мясо-молочная компания . Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2013. Праверана 29 жніўня 2012.
- ↑ Комитет по с/х и продовольствию Гомельского райисполкома . Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2012. Праверана 29 жніўня 2012.
- ↑ а б Рагачо́ўскі малочнакансе́рвавы камбіна́т. 198 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- ↑ Памятник сгущенке в Рогачеве . Памятники Гомельщины (8 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2021. Праверана 10 студзеня 2021.
Літаратура
правіць- Рагачо́ўскі малочнакансе́рвавы камбіна́т. 198 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- ГОСТ 2903-78
- ГОСТ Р 53436-2009