Tetra Pak (па-беларуску вымаўляецца Тэтра Пак) — прадпрыемства па вытворчасці ўпакоўкі для малака, сокаў і іншых вадкіх прадуктаў, заснаванае ў Швецыі ў 1951 годзе.

Tetra Pak
Тып Aktiengesellschaft[d]
Заснаванне 1951
Заснавальнікі Рубен Раўсінг[d]
Размяшчэнне  Швейцарыя: Лазана
Ключавыя постаці Рубен Раўсінг
Галіна вытворчасць упакоўкі для малака, сока і іншых прадуктаў
Прадукцыя food packaging material[d]
Абарот 10,36 млрд (2011 год)
Колькасць супрацоўнікаў 22 896 чалавек
Дэвіз Захоўваючы лепшае
Матчына кампанія Tetra Laval[d]
Сайт www.tetrapak.com/su
Tetra Pak

Гісторыя правіць

Прадпрыемства Tetra Pak было заснавана прадпрымальнікам Рубенам Раўсінгам як філіял кампаніі Åkerlund & Rausing у 1951 годзе ў шведскім Лундзе. Прычынай гэтага стала вынаходніцтва лабараторнага асістэнта кампаніі Эрыка Валенберга — упакоўка для вадкіх прадуктаў у форме тэтраэдра. Малако ў такой упакоўцы паступіла ў продаж 14 красавіка 1954 года. З 1959 года ўпакоўка Tetra Pak і абсталяванне для яе вытворчасці пачалі пастаўляцца і ў Савецкі Саюз. У 1981 годзе, каб пазбегнуць высокіх падаткаў, галоўная кантора кампаніі была перанесена ў Лазану, Швейцарыя. У 1993 годзе Tetra Pak аб’ядналіся з іншай шведcкай кампаніяй Alfa Laval, утварыўшы новы канцэрн Tetra Laval, які мае свае прадпрыемствы на пяці кантынентах. Фабрыкі Tetra Laval дзейнічаюць, напрыклад, у Лундзе, нямецкім Лімбургу, японскім Кобэ, амерыканскім Дэнтане, расійскай Лобне.

Спасылкі правіць