Лунд (шведск.: Lund [lɵnd]) — горад на поўдні Швецыі, у правінцыі Сконэ. Назва горада перакладаецца на беларускую як «гай».

Горад
Лунд
шведск.: Lund
Герб
Герб
Stortorget lund 080508.jpg
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
24,99 км²
Вышыня цэнтра
30 м
Насельніцтва
107.351 чалавек (2009)
Шчыльнасць
3.049 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
046
Паштовыя індэксы
22xxx
Афіцыйны сайт
lund.se
(шведск.) (англ.) 
Лунд на карце Швецыі
Лунд (Швецыя)
Лунд

ГісторыяПравіць

Лунд быў заснаваны каля 990 года. Такім чынам, ён з'яўляецца, разам з Сігтунай і Скарай адным з найстарэйшых гарадоў Швецыі, аднак у адрозненне ад вышэйназваных, ён не з'яўляецца спрадвечна шведскім: як і ўвесь Сконэ, ён быў далучаны да Швецыі толькі ў 1658 годзе, а да таго быў дацкім. У XI стагоддзі Лунд становіцца цэнтрам біскупства. У той самы час, гэта быў найбуйнейшы горад Даніі: у ім жыло прыкладна 3—4 тысячы жыхароў. Аднак пачынаючы з XIV стагоддзя, ён паступова страчвае сваю значнасць з-за росту суседняга Мальмё. Неўзабаве пасля далучэння да Швецыі, у 1666 годзе тут быў заснаваны ўніверсітэт, аднак да XIX стагоддзя ў ім кожны год навучалася ўсяго толькі сотня студэнтаў. У пачатку XVIII стагоддзя горад перажыў некалькі пажараў і чуму. У 1716—1718 гадах тут жыў і кіраваў краінай кароль Карл XII. У 1856 годзе ў Лунд з Мальмё была пракладзена чыгунка, і пачалася індустрыялізацыя горада, а ў канцы XIX стагоддзя значна павялічылася колькасць студэнтаў. Апасля Другой сустветнай вайны горад пачынае расці па-сапраўднаму: насельніцтва вырасла з 40 000 чалавек у 1950 годзе да амаль 74 000 чалавек у 2000, былі пабудаваны новыя дарогі, жылыя кварталы, заснавана Вышэйшая Тэхнічная школа.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць

СлавутасціПравіць

СпасылкіПравіць