Берта Ізраілеўна Кузняцова
гомельскі мастак-жывапісец
Берта Ізраілеўна Кузняцова (30 кастрычніка 1929, Рагачоў, Бабруйская акруга — 1980, Гомель) — беларускі мастак-жывапісец. Працавала ў жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны і партрэта. Член Саюза мастакоў СССР.
Берта Ізраілеўна Кузняцова | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1980 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | тэматычная карціна, партрэт |
Вучоба | |
Уплыў | Ірэна Жэбенькене |
Узнагароды | Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Карэльскай АССР |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 30 кастрычніка 1929 года ў Рагачове.
У 1955 годзе скончыла Віленскі мастацкі інстытут, дзе вучылася пад кіраўніцтвам А. П. Мерзлякова, А. Стоскуса і Ірэны Жабянкіене . Дыпломная праца па заканчэнні інстытута — карціна «Першы поспех».
З 1956 года брала актыўны ўдзел у рэгіянальных і ўсесаюзных выстаўках[1].
Жыла і працавала ў Гомелі. Памерла ў 1980 годзе.
Творчасць
правіцьЖанравыя кампазіцыі
правіць- «Сяброўкі» (1962)
- «Дзеці» (1966)
- «Мае сучаснікі» (1968)
Партрэты:
правіць- «Генерал-маёр Д. І. Скарабагаты» (1965)
- «Ася» (1966)
- «М. А. Кароткая» (1967)
- «Ларыса» (1968)
Узнагароды
правіць- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Карэльскай АССР.
Зноскі
Літаратура
правіць- Каталог «Художники Советской Белоруссии», Издательство Беларусь, Минск, 1976.