Рагачоўскае рэальнае вучылішча

Рагачоўскае рэальнае вучылішча — сярэдняя навучальная ўстанова, якая працавала ў Рагачове і знаходзілася на Георгіеўскай вуліцы (сучасная Цымермана).

Рагачоўскае рэальнае вучылішча
Заснавана 1906
Тып рэальнае вучылішча
Адрас Рагачоў, вул. Цымермана, 36
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Вучылішча на паштоўцы часоў Расійскай імперыі

Рагачоўскае рэальнае вучылішча было адкрыта ў 1906 годзе на сродкі гарадскіх мецэнатаў Іолшыных, у тым ліку Варвары Аляксееўны Іолшынай, якая частку сваіх грошай пакінула ў спадчыну для выплаты стыпендый навучэнцам вучылішча ўжо пасля яе смерці. Адкрыццё вучылішча ў дарэвалюцыйным Рагачове стала унікальнай падзеяй: тут упершыню была абсталявана аўтаномная электрастанцыя і змантаваная сістэма паравога ацяплення. Акрамя гэтага, з паўднёвага боку над другім паверхам была прыбудавана вежа, у якой размяшчалася абсерваторыя[1].

У 1912 годзе навучалі 212 вучняў і працавалі 16 выкладчыкаў[2].

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца дакументы, звязаныя з існаваннем Рагачоўскага рэальнага вучылішча[3].

Будынкі правіць

 
Рагачоўскае рэальнае вучылішча па вул. Георгіеўская

Комплекс складаўся з цаглянага двухпавярховага Г-падобнага ў плане будынка вучылішча, трох садкоў, адрыны з 4-х аддзяленняў, каменнага ледніка, клазета і абісінскага калодзежа  (руск.) ў цэнтральнай частцы двара[4]>.

Галоўны будынак правіць

Для вучылішча быў пабудаваны двухпавярховы каменны будынак у неакласічным стылі на грошы мецэната Васіля Васільевіча Іолшына і яго жонкі Варвары Аляксееўны ў 1903—1907 гадах[5]. На другім паверсе размяшчалася дамавая царква. Раней чым у іншых будынках Рагачова тут з’явілася сістэма паравога ацяплення, а ваду пераганялі з калодзежа ў памяшканні з дапамогай электрычнасці[6].

У будынку вучылішча мелася вежа, адкуль навучэнцы маглі назіраць за зорным небам.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пабудова была спаленая, але яе аднавілі ў 1950-х[6].

У першыя дзесяцігоддзі савецкай улады тут месціліся педагагічны тэхнікум і настаўніцкі інстытут, а пасля вызвалення ад акупантаў тут размясцілася гарадская школа № 2, якая цяпер носіць імя В. М. Калеснікава[5].

Будынак, які з’яўляецца адной з нямногіх дарэвалюцыйных пабудоў у Рагачове[6], унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ —   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000592шыфр 313Г000592.

Дадатковы будынак правіць

Пазней (да 1916) у адну лінію з усходняга боку будынка (па вуліцы Іолшынскай) быў пабудаваны двухпавярховы дом, у якім размяшчаліся кватэры інспектара, пісара (верхні паверх) і памочніка класных настаўнікаў (ніжні паверх)[4].

Вядомыя выпускнікі правіць

Зноскі

Спасылкі правіць