Збароў (археалагічныя помнікі)

Збароў — гарадзішча жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі каля вёскі Збароў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, на левым беразе Дняпра. Пляцоўка ўмацавана валам і ровам. Выяўлены рэшткі паўзямлянкавага жытла мілаградскай культуры, у культурным пласце эпохі Кіеўскай Русі — рэшткі наземнага жытла з глінабітнай печчу, сляды сцен 2-камернай пабудовы, знойдзены фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі, кавалкі бронзавых і шкляных бранзалетаў, бронзавы энкалпіён і іншае. На думку археолога Г. Ф. Салаўёвай, у XII ст. гарадзішча было рэзідэнцыяй рагачоўскіх князёў.

Літаратура

правіць