Галіна Фёдараўна Салаўёва

(Пасля перасылкі з Г. Ф. Салаўёва)

Галіна Фёдараўна Салаўёва (26 лютага 1922, Іванцееўка, Маскоўская вобласць — 17 верасня 2001) — рускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1953).

Галіна Фёдараўна Салаўёва
Дата нараджэння 26 лютага 1922(1922-02-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 верасня 2001(2001-09-17) (79 гадоў)
Род дзейнасці археолаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1953)
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыла ў 1945 годзе Маскоўскі ўніверсітэт. У 1945—1950 і ў 1959—1980 гадах у Інстытуце археалогіі АН СССР. У 1950—1959 гадах інспектар Упраўлення музеяў і аховы помнікаў Міністэрства культуры РСФСР.

Навуковая дзейнасць

правіць

Даследавала больш за 150 курганоў на Гомельшчыне і Магілёўшчыне (1962—1970), замак рагачоўскіх князёў XII ст. (Збароў). Адкрыла славянскія пахавальныя помнікі VI—IX стст. (Вароніна, Дзям’янкі), язычніцкае свяцілішча Ходасавічы, выявіла «вогненныя кольцы» ў пахавальным абрадзе радзімічаў (вядомыя раней па летапісах). Удзельнічала ў дыскусіях пра ўплыў балцкага субстрату на культуру радзімічаў. Лічыць, што славяне з’явіліся ў верхнім Падняпроўі ў VI—VII стст. і што значнасць уплыву на іх балцкага субстрату перабольшаны.

  • Погребальные обряды // Древности железного века в междуречье Десны и Днепра. М.. 1962;
  • Семилучевые височные кольца // Древняя Русь и славяне. М., 1978;
  • О роли балтского субстрата в истории славянских племён Верхнего Поднепровья // СА. 1971. № 2.

Зноскі

Літаратура

правіць