Гомельская вобласць

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Гомельшчына)

Гомельская вобласць ([ˈɣɔmʲɛlʲskaja ˈvɔblasʲʦʲ]) — адна з шасці абласцей БССР і Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны і культурны цэнтр вобласці — Гомель. З’яўляецца найвялікшай з абласцей Беларусі па плошчы (40,4 тыс. км²) і па колькасці насельніцтва (1 420,6 тыс. чал.[2]). Размешчана на паўднёвым усходзе краіны, мяжуе з Расіяй і Украінай.

Гомельская вобласць
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Статус Вобласць
Уваходзіць у
Уключае 21 раён
Адміністрацыйны цэнтр Гомель
Найбуйнейшыя гарады Гомель (абл. цэнтр)
 Мазыр
 Рэчыца
 Светлагорск
 Жлобін
Дата ўтварэння 15 студзеня 1938
Старшыня аблвыканкама Генадзь Салавей
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алег Леанідавіч Барысенка[1]
Афіцыйныя мовы беларуская, руская
Насельніцтва (2024)
1 338 617 (2-е месца)
Шчыльнасць 35 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 88,2%, рускія — 7,7%, украінцы — 2,1%, іншыя — 2%
Плошча 40,4 тыс.
(1-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт
 • Сярэдняя вышыня


 220,7 м
 100 м
Гомельская вобласць на карце
Часавы пояс UTC+2
Код ISO 3166-2 BY-HO
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Гомельская вобласць БССР у студзені 1940 года

Вобласць утворана 15 студзеня 1938 года, узбуйнена ў 1954 годзе. Падзяляецца на 21 раён.

На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гомельскай вобласці 21 раён, 4 гарадскія раёны, 7 гарадоў абласнога падпарадкавання, 10 гарадоў раённага падпарадкавання, 13 гарадскіх пасёлкаў, 4 рабочыя пасёлкі, 314 сельсаветаў [3]. Насельніцтва налічвала 1560 тыс. чалавек.[3]. У 1984 годзе на тэрыторыі вобласці знаходзілася 17 гарадоў, 13 гарадскіх пасёлкаў, 4 рабочыя пасёлкі.

У 1995 годзе колькасць насельніцтва склала 1594,2 тыс. чал. У вобласці налічвалася 17 гарадоў у т.л. 8 абласнога падпарадкавання, 18 гарадскіх пасёлкаў, 279 сельсаветаў, 2665 сельскіх населеных пунктаў.

Геаграфія

правіць

Гомельская вобласць размешчана на паўднёвым усходзе Беларусі і мяжуе з Расіяй і Украінай. Па плошчы (40,4 тыс. км²) саступае толькі Мінскай вобласці. Большая частка тэрыторыі размешчана ў межах Палескай нізіны. Паўднёва-ўсходняя і ўсходняя часткі ляжаць на Прыдняпроўскай нізіне. На правабярэжжы Прыпяці размешчана Мазырская града, каля вёскі Ніжнія Жары — самы паўднёвы пункт Беларусі. Гомельская вобласць вылучаецца разнастайнасцю карысных выкапняў. Тут ёсць нафта (больш за 60 радовішчаў, пераважна ў Рэчыцкім, Светлагорскім і Акцябрскім раёнах), калійная і каменная соль, буры вугаль, гаручыя сланцы, а таксама торф, будаўнічы камень, шкловыя і фармовачныя пяскі, мел, гіпс, гліны, каалін, мінеральныя (нават поліметалічныя) воды.

Клімат умерана кантынентальны з мяккай зімой і цёплым летам. Рэкі належаць да басейна Дняпра, які цячэ па тэрыторыі вобласці з поўначы на поўдзень на працягу амаль 400 км. 3 прытокаў Дняпра найбольшымі з’яўляюцца Прыпяць, Бярэзіна і Сож. У Прыпяць упадаюць Случ, Пціч, Сцвіга, Убарць і інш. Прытокі Сажа — Іпуць і Беседзь. Самае вялікае Чырвонае возера з’яўляецца трэцім па велічыні ў Беларусі. Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя, большасць мінеральных глеб складаюць глебы лёгкага механічнага складу. Балоты займаюць 4 % тэрыторыі, яны пераважна нізінныя і большасцю асушаны.

Гомельская вобласць — самы лясны рэгіён Рэспублікі Беларусь. Плошча яе ляснога фонду складае 2,3 млн га, лясістасць — 46,9 %. На аднаго жыхара Гомельшчыны прыпадае 1,3 га лясоў з запасам драўніны 278 куб. м.[4].

Амаль 70 % плошчы Гомельшчыны забруджана радыенуклідамі з працяглым тэрмінам паўраспаду. Найбольш забруджана паўднёвая частка, дзе створаны Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік — адзіны ў свеце такога тыпу. У ім вывучаюцца і захоўваюцца ў прыродным стане тэрыторыі, якія зведалі радыёактыўнае ўздзеянне пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Сярод карысных выкапняў, якія маюць асаблівую значнасць для народнай гаспадаркі вобласці, — паліўна-энергетычная сыравіна.

У 1964 годзе паблізу Рэчыцы была здабыта першая прамысловая нафта. Сёння яе атрымана больш як 100 млн тон. Штогод здабываецца каля 1,8 млн тон.

У паўднёва-ўсходняй частцы Прыпяцкай упадзіны разведаны паклады каменнага вугалю. У 100 млн тон ацэньваюцца запасы бурага вугалю ў Жыткавіцкім і Брынёўскім радовішчах. Разведана амаль 1500 радовішчаў торфу. У Ельскім раёне выяўлена радовішча гаручых сланцаў.

Разведаныя запасы каменнай солі перасягаюць 22 млрд тон. На базе Мазырскага радовішча створана буйнейшая ў краіне вытворчасць па выпуску солі (ААТ «Мазырсоль»).

У вобласці ёсць перадумовы для выяўлення і падрыхтоўкі да прамысловага асваення новых відаў сыравіны — гіпсу, базальтавых валокнаў, мінеральных сарбентаў, ёдабромных расолаў.

Прырода

правіць

Паверхня вобласці раўнінная, пераважае нізінны рэльеф. Клімат умерана кантынентальны.

Праз тэрыторыю Гомельскай вобласці цячэ Дняпро і яго прытокі: Прыпяць, Бярэзіна (справа), Сож (злева). Найбольшае па плошчы возера Чырвонае.

Асноўную частку сельскагаспадарчых зямель складаюць дзярнова-падзолістыя глебы (супясчаныя і пясчаныя), а таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы, у далінах рэк распаўсюджаны поймавыя глебы.

Амаль палову тэрыторыі Гомельшчыны пакрываюць лясы. Самая высокая лясістасць (больш за 70 %) у Лельчыцкім раёне. Галоўная лесаўтваральная парода — хвоя звычайная, характэрны таксама бяроза павіслая, вольха чорная, дуб звычайны. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Балоты, пераважна нізінага тыпу, большай часткай асушаныя.

На тэрыторыі вобласці знаходзяцца Прыпяцкі нацыянальны парк і Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

Насельніцтва

правіць

Для вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:

  • 1995 год — 1594,2 тыс.
  • 2003 год — 1516,1 тыс.
  • 2006 год — 1476 тыс.
  • 2009 год — 1440,7 тыс.[5].
  • 2011 год — 1432,3 тыс.[6].
  • 2017 год — 1420,6 тыс.[2]

Гарадское насельніцтва:

2003 год — 69,8 %
2008 год — 71,7 %

Гарады з найбольшай колькасцю насельніцтва (01.01.2017): Гомель (535 229 чал.), Мазыр (111 801), Жлобін (76 068), Светлагорск (68 550), Рэчыца (66 009)[2].

Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы — 84,2 %, рускія — 11,0 %, украінцы — 3,3 %.

Гаспадарка

правіць

У гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Гомельская вобласць спецыялізуецца на здабычы нафты і каменнай солі, вытворчасці прадукцыі нафтаперапрацоўкі, чорнай металургіі, асобных галін машынабудаўнічай, хімічнай, дрэваапрацоўчай, лёгкай і харчовай прамысловасці.

На Гомельшчыне вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, пшаніца, кукуруза), кармавыя культуры, бульба, гародніна. Жывёлагадоўля мае мяса-малочны кірунак.

У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны, а таксама трубаправодны транспарт. Ажыццяўляецца суднаходства па рэках.

Большая частка тэрыторыі вобласці забруджана радыёнуклідамі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Культура

правіць

Сімволіка

правіць

Крыніцы

правіць
  1. http://gomel-region.gov.by/ru/sovetdeputatov-ru/
  2. а б в Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак belstat2017 няма тэксту
  3. а б Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 67. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Гомельскае ДВЛГА. Галоўная старонка
  5. Афіцыйныя даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 14-10-2009
  6. Афіцыйныя даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 1-08-2011

Спасылкі

правіць