Яфім Якаўлевіч Беленькі

Яфім Якаўлевіч Беленькі, партыйны псеўданім Сяргей (1875, в. Свержань, Рагачоўскі раён — 25 чэрвеня 1957) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Беларусі[1].

Яфім Якаўлевіч Беленькі
Род дзейнасці рэвалюцыянер
Дата нараджэння 1875(1875)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1957(1957-06-25)

Біяграфія

правіць

Член КПСС з 1898. З 1901 член іскраўскай групы ў Мінску. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Мінскай арганізацыі РСДРП(б) (1903), удзельнік стварэння падпольнай друкарні Паўночна-Заходняга камітэта РСДРП (1904), член Мінскага кааліцыйнага савета (1905)[1].

У 1906 сакратар Магілёўскага акруговага камітэта РСДРП, затым на падпольнай партыйнай працы ў Кіеве, Екацярынаслаўле. За рэвалюцыйную дзейнасць двойчы арыштаваны (1902, 1904), у 1907 годзе сасланы ў Валагодскую губерню. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917. У 1918-21 працаваў у ВСНГ, наркамаце РКІ, у 1922-39 у Наркамфіне СССР[1].

Браты -- Рыгор Якаўлевіч Беленькі (Гірша Хацкелевіч; 1885-1938) і Абрам Якаўлевіч Беленькі (1883-1941), начальнік асабістай аховы У. І. Леніна.

Зноскі

  1. а б в Беленький Ефим Явовлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 49. — 737 с.