Дабрыца (прыток Друці)
рака ў Беларусі
Дабры́ца — рака ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці і Рагачоўскім раёне Гомельская вобласць Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).
Дабрыца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 34 км |
Басейн | 250 км² |
Расход вады | каля 1,2 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Старое Заліцвінне |
• Каардынаты | 53°17′22″ пн. ш. 29°45′29″ у. д.HGЯO |
Вусце | Друць |
• Месцазнаходжанне | прыкладна за 2 км на поўнач ад вёскі Хамічы |
• Каардынаты | 53°09′36″ пн. ш. 29°57′40″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Друць → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Магілёўская вобласць, Гомельская вобласць |
Раёны | Кіраўскі раён, Рагачоўскі раён |
![]() ![]() |
Даўжыня ракі 35 км, з іх 12 км у Кіраўскім раёне[1]. Вадазбор плошчай 250 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Старое Заліцвінне Кіраўскага раёна. Вусце прыкладна за 2 км на поўнач ад вёскі Хамічы[2][3] Рагачоўскага раёна. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна трапецападобная. Пойма асушаная, яе шырыня 0,3—1 км. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. Шырыня ракі ў межань 3—7 м.
У басейне ракі возера Святое.
Зноскі
- ↑ Общая характеристика речной сети Могёлевской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 31 жніўня 2017. (руск.)
- ↑ Ліст карты N-35-108. Выданне 1981 года. (руск.)
- ↑ Атлас 2012.
Літаратура
правіць- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 25, 26. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-35-108. Выданне 1981 года. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика речной сети Могёлевской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 31 жніўня 2017. (руск.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 29 чэрвеня 2024. (руск.)
- Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 снежня 2014. (руск.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 24 студзеня 2022. (руск.)