До́брае возера[2] — возера ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на пойме ракі Дняпро, 5 км у напрамку на поўдзень ад горада Рагачоў, за 2,5 км[3] на ўсход ад аграгарадка Лучын, за 3 км на захад ад вёскі Ходасавічы.

Добрае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора каля 125,5[1] м
Даўжыня 1,1 км
Шырыня 0,13 км
Плошча 0,28 км²
Аб’ём 0,0001 км³
Сярэдняя глыбіня 2,1 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Добрае возера (Беларусь)
Добрае возера
Добрае возера
Добрае возера (Гомельская вобласць)
Добрае возера
Добрае возера
Map

Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 1,1[4] км, найбольшая шырыня 0,12[4] км. Сярэдняя глыбіня 2,1[4] м. Аб’ём вады ў возеры 1[4] млн м³. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень.

У паўночнай і паўднёвай частках возера злучаецца ручаямі са старыцамі і ракой Дняпро[1].

Зноскі

  1. а б Ліст карты N-36-97. Выданне 1979 года. (руск.)
  2. Добрае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 173. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  3. Агульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  4. а б в г Николаенко В. Н. Современное состояние поверхностных вод Рогачёвского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2018. Праверана 1 мая 2017.

Літаратура правіць

  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 155. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Ліст карты N-36-97. Выданне 1979 года. (руск.)