Ворнаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Во́рнаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ворнаўка.

Ворнаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кармянскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ворнаўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 730
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ворнаўскі (Воранаўшчынскі) сельсавет у складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 8 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Кароцькаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Добрыч, Новая Халапаўка, Рудня, Старая Халапаўка і пасёлак Ратнік Халапаўскі)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 3 лютага 2012 года скасавана вёска Халапаўка[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 730 чалавек[3], з іх 85,1 % — беларусы, 11,0 % — рускія, 3,0 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  2. Решение Кормянского районного Совета депутатов от 3 февраля 2012 г. № 73 Об упразднении сельских населенных пунктов Кормянского района Архівавана 9 ліпеня 2021.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.