Куракаўшчынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці БССР
Кура́каўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Куракаўшчына.
Куракаўшчынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Рагачоўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Куракаўшчына |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 19 верасня 1963 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 19 верасня 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кармянскага пассавета[1].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.