Алімпійскія гульні

Алімпійскія гульні — найбуйнейшыя міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сучаснасці, якія праводзяцца кожныя чатыры гады.

Алімпійскі сцяг. Упершыню выкарыстаны ў 1920 годзе ў Антверпене.

Традыцыя, якая існавала ў Старажытнай Грэцыі, была адноўленая ў канцы 19 стагоддзя французскім грамадскім дзеячом П’ерам дэ Кубертэнам. Алімпійскія гульні, вядомыя таксама як Летнія Алімпійскія гульні, праводзіліся, пачынаючы з 1896 года, за выключэннем гадоў, што прыйшліся на сусветныя войны. У 1924 годзе былі заснаваныя Зімовыя Алімпійскія гульні, якія першапачаткова праводзіліся ў той жа год, што і летнія. Пачынаючы з 1994 года, час правядзення зімовых гульняў ссунуты на два гады адносна часу правядзення летніх гульняў.

Гісторыя

правіць

Першыя Алімпійскія гульні былі праведзены ў 776 годзе да н.э. у Алімпіі на паўвостраве Пелапанесе, з таго часу адбываліся там адзін раз у чатыры гады і працягваліся пяць дзён у канця чэрвеня – пачатку ліпеня. На час правядзення Алімпійскіх гульняў у Старажытнай Грэцыі заключаўся «свяшчэнны мір» і спыняліся любыя ваенныя дзеянні паміж рознымі полісамі.

Да ўдзелу ў гульнях дапускаліся толькі свабодныя грэкі, якія прадстаўлялі ўсе полісы. У іх праграму ўваходзілі розныя віды спорту: пентатлон (які ўключаў бег, барацьбу, кіданне дыска і кап'я, скачкі ў даўжыню), бег розных тыпаў, барацьба, кулачны бой, конныя спаборніцтвы (на калясніцах). Пераможца Алімпійскіх гульняў – алімпіёнік – меў вялікую пашану і сацыяльныя прывілеі (вызваленне ад падаткаў, пажыццёвая пенсія, пастаянныя найлепшыя месцы ў тэатры і на святах); у яго гонар складаліся гімны. Тройчы чэмпіён гульняў замаўляў у знакамітага скульптара сваю статую, якую ставілі ў свяшчэнным гаі каля галоўнай святыні Алімпіі і ўсёй Грэцыі – храма Зеўса.

У 394 годзе Алімпійскія гульні былі забаронены рымскім імператарам Феадосіем як паганскія забавы, якія з’яўляюцца «несумяшчальнымі з хрысціянствам».

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Мінск, 2003

Спасылкі

правіць