Пелапанес (грэч. Πελοπόννησος) — паўднёвы паўвостраў Балканскага паўвострава, злучаны з ім Карынфскім пярашыйкам. Пелапанесам завуць таксама адміністрацыйны раён (перыферыя) Грэцыі (які, аднак, займае толькі частку, хоць і большую, паўвострава).

Пелапанес
грэч. Πελοπόννησος
Пелапанескі пейзаж
Пелапанескі пейзаж
37°20′59″ пн. ш. 22°21′08″ у. д.HGЯO
Плошча15 490 км²
Краіна
Пелапанес (Грэцыя)
Пелапанес
Пелапанес
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паўвострава — 22 200 км², берагавая лінія 1100 км; цяпер уваходзіць у склад Грэцыі і падзяляецца на 5 акруг (номаў) з 902 тыс. жыхароў.

ГісторыяПравіць

У старажытнасці паўвостраў уключаў вобласці: Аркадыю, Ахею, Эліду, Месенію, Лаконію, Аргаліду, Карынф, Фліунт і Скіён (Сіцыён). Найстаражытнае насельніцтва Пелапанеса, ахейцы у 1104 да н. э. былі выціснены дарыйскімі перасяленцамі з Элады, якія заснавалі некалькі дзяржаў, самай магутным сярод якіх была Спарта, якая пасля кантралявала яго большую частку аж да паразы ад фіванскага войска ў IV стагоддзі да н. э. У 146 годзе да н. э. Пелапанес, падпарадкаваны рымлянамі, утварыў з сярэдняй Грэцыяй правінцыю Ахайю, пасля належыў Візантыі і Венецыі.

У Сярэдневякоўі паўвостраў вядомы як Марэя. У XV ст. заваяваны туркамі, пад валадарствам якіх заставаўся да 1827 г.

ГарадыПравіць

Асноўныя сучасныя гарады Пелапанеса (паводле перапісу 2001 г.):

ЛітаратураПравіць