П’ер дэ Кубертэн

П'ер дэ Фрэдзі, барон дэ Кубертэн (фр.: Pierre de Frédy, baron de Coubertin) (1 студзеня 1863, Парыж, Францыя — 2 верасня 1937, Жэнева, Швейцарыя) — французскі спартыўны і грамадскі дзеяч, гісторык, педагог, літаратар; барон. Ініцыятар арганізацыі сучасных Алімпійскіх гульняў (праводзяцца з 1896). Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК, 18961916, 19191925).

П'ер дэ Кубертэн
Pierre de Coubertin
Сцяг2-і Прэзідэнт МАК
1896 — 1916
Папярэднік Вікелас Дэметрыус
Пераемнік Гадфруа дэ Бланэ (в.а.)
1919 — 1925
Папярэднік Гадфруа дэ Бланэ (в.а.)
Пераемнік Анры дэ Бае-Латур
Нараджэнне 1 студзеня 1863(1863-01-01)
Парыж, Францыя
Смерць 2 верасня 1937(1937-09-02) (74 гады)
Жэнева, Швейцарыя
Месца пахавання Лазана, Швейцарыя
Імя пры нараджэнні фр.: Charles Pierre Frédy de Coubertin[1]
Бацька Шарль Луі дэ Фрэдзі
Маці Marie Marcelle Gigault de Crisenoy[d]
Жонка Marie Rothan[d]
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Парыжы ў арыстакратычнай сям'і, трэцяе дзіцё Шарля Луі і Агаты-Габрыэль дэ Мірвіль. Наведаўшы шэраг каледжаў і ўніверсітэтаў Вялікабрытаніі і Амерыкі, вырашыў разнастаіць сваю адукацыю. Вялікае значэнне Кубертэн надаваў заняткам спортам, як важнаму складальніку жыцця маладых людзей, аднаго з умоў гарманічнага развіцця асобы. У прыватнасці, Кубертэн захапляўся рэгбі і выконваў абавязкі рэферы на фінальным матчы першага французскага чэмпіянату паміж камандамі «Рэсінг метро» і «Стад Франсэ».

Алімпійскія гульні

правіць

Кубертэн шмат разважаў над ідэяй правядзення міжнародных спаборніцтваў у мэтах папулярызацыі спорту. Заўважыўшы ўзрастаючую цікавасць грамадства да Антычных алімпійскіх гульняў, выкліканую гучнымі археалагічнымі адкрыццямі ў Алімпіі, Кубертэн распрацаваў праект адраджэння Алімпійскіх гульняў і выступіў 25 лістапада 1892 года ў Сарбоне, сусветна вядомым Парыжскім універсітэце, з дакладам «Адраджэнне алімпізму».

23 чэрвеня 1894 года старанні Кубертэна ўвянчаліся поспехам. На кангрэсе ў Сарбоне было прынятая гістарычнае рашэнне: «Паколькі няма ніякіх сумневаў у перавагах, якія прадстаўляюцца адраджэннем Алімпійскіх гульняў, як з пункту гледжання спартыўнай, так і інтэрнацыянальнай, і будуць адроджаныя гэтыя гульні на асновах, якія адпавядаюць патрабаванням сучаснага жыцця». Таксама быў заснаваны Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), у якім Кубертэн заняў пасаду генеральнага сакратара. Было вырашана праводзіць Гульні кожныя чатыры гады. Пасля абмеркавання кангрэс падтрымаў прапанову сябра Кубертэна Дэметрыуса Вікеласа аб правядзенні Першых Алімпійскіх гульняў сучаснасці ў Афінах, у знак пераемнасці Гульням старажытнасці. Дэметрыус Вікелас быў абраны прэзідэнтам Алімпійскага камітэта.

Гульні адбыліся ўлетку 1896 года і мелі вялікі поспех. Пасля іх завяршэння Кубертэн вызваленае месца прэзідэнта МАК.

У далейшым Алімпійскаму руху прыйшлося сутыкнуцца з сур'ёзнымі цяжкасцямі, бо наступныя Гульні — 1900 годзе ў Парыжы і 1904-га ў Сент-Луісе — прыцягнулі мала ўвагі на фоне Сусветнай выстаўкі, якая праходзіла адначасова з імі. Становішча змянілася ў 1906 годзе, калі адбыліся так званыя Прамежкавыя гульні ў Афінах, і Алімпійскія гульні сталі самай значнай спартыўнай падзеяй.

Да Гульняў 1912 года ў Стакгольме П'ер дэ Кубертэн стварыў новую спартыўную дысцыпліну — сучаснае пяціборства.

З 1912 па 1948 праводзіліся Конкурсы мастацтваў на Алімпійскіх гульнях, уключаныя ў праграму Гульняў па ініцыятыве П'ера дэ Кубертэна[2]. У 1912 годзе, пад псеўданімам удзельнічаючы ў Конкурсе мастацтваў на V Алімпійскіх гульнях у Стакгольме, П'ер дэ Кубертэн заваяваў залаты медаль за «Оду спорту» (намінацыя — літаратура)[3].

У 1916 годзе, у разгар Першай сусветнай вайны, Кубертэн надзеў мундзір і адправіўся на фронт, дзе далучыўся да Французскага войска. У гэтых умовах ён не мог і не лічыў магчымым заставацца на пасту прэзідэнта МАК. Кубертэн настаяў на перадачы паўнамоцтваў аднаму з членаў камітэту Гадфруа дэ Бланэ, як прадстаўніку нейтральнай Швейцарыі. Праз год пасля сканчэння вайны, у 1919 годзе Кубертэн ізноў узначаліў Міжнародны алімпійскі камітэт.

 
Помнік П'еру дэ Кубертэну ў Лазане

Пасля Алімпійскіх гульняў 1924 года ў Парыжы, якія мелі значна большы поспех чым Гульні 1900 гады, Кубертэн пакінуў пост прэзідэнта МАК. Новым кіраўніком камітэту стаў бельгіец Анры дэ Бае-Латур.

П'ер дэ Кубертэн заставаўся Ганаровым Прэзідэнтам МАК да канца жыцця. Ён памёр у 1937 годзе ў Жэневе і быў пахаваны ў Лазане — горадзе, дзе знаходзіцца штаб-кватэра МАК. Яго сэрца было пахавана асобна, у мануменце поруч з руінамі старажытнай Алімпіі.

Рух скаўтаў

правіць

У 1911 годзе ў Францыі былі заснаваныя дзве міжрэлігійныя скаўцкія арганізацыі, заснавальнікам адной з якіх — Eclaireurs Francais (EF) стаў П'ер дэ Кубертэн. Іншую, Eclaireurs de France (EdF) заснаваў Нікаля Бенуа. Пазней гэтыя арганізацыі былі аб'яднаныя.

Прыватнае жыццё

правіць

П'ер дэ Кубертэн ажаніўся ў 1895 годзе на Мары Ратан, якая паходзіла з сям'і сяброў. Іх першынец Жак быў разумова адсталым, а дачка Рэнэ пакутавала на нервовыя засмучэнні. Дзеці Кубертэна не пакінулі нашчадзтва. Абодва пляменнікі Кубертэна, з якімі яны былі блізкія, загінулі падчас вайны. Жонка Кубертэна памерла ў 1963 годзе ва ўзросце 101 года[4][5].

Медаль П'ера дэ Кубертэна

правіць

Медаль П'ера дэ Кубертэна ўручаецца Міжнародным алімпійскім камітэтам за праяўленае высакароднасці і вернасць духу «Fair Play» падчас Алімпійскіх гульняў. Шматлікімі спартсменамі і гледачамі гэтая ўзнагарода прызнаецца найважнейшай, нават больш каштоўнай за залаты алімпійскі медаль. МАК таксама называе ўручэнне Медаля П'ера дэ Кубертэна найвялікшым гонарам, якой можа быць удастоены спартсмен.

Філятэлія

правіць

Сачыненні

правіць
  • Une Campagne de 21 ans.. Paris: Librairie de l'Éducation Physique. 1908.
  • La Chronique de France (7 vols.). Auxerre and Paris: Lanier. 1900—1906.
  • L'Éducation anglaise en France. Paris: Hachette. 1889.
  • L'Éducation en Angleterre. Paris: Hachette. 1888.
  • Essais de psychologie sportive. Lausanne: Payot. 1913.
  • L'Évolution française sous la Troisième République. Paris: Hachette. 1896.
  • France Since 1814. New York: Macmillan. 1900.
  • La Gymnastique utilitaire. Paris: Alcan. 1905.
  • Histoire universelle (4 vols.). Aix-en-Provence: Société de l'histoire universelle. 1919.
  • Mémoires olympiques. Lausanne: Bureau international de pédagogie sportive. 1931.
  • Notes sur l'éducation publique. Paris: Hachette. 1901.
  • Pages d'histoire contemporaine. Paris: Plon. 1908.
  • Pédagogie sportive. Paris: Crés. 1922.
  • Le Respect Mutuel. Paris: Alean. 1915.
  • Souvenirs d'Amérique et de Grèce. Paris: Hachette. 1897.
  • Universités transatlantiques. Paris: Hachette. 1890.

Зноскі

Спасылкі

правіць