Фёдар Іванавіч Буслаеў
Фёдар Іванавіч Буслаеў (13 (25) красавіка 1818 — 31 ліпеня (12 жніўня) 1897) — гісторык рускай мовы, выдавец старажытных рукапісаў. Шмат увагі надаваў даследаванню рускага фальклору, помнікаў старажытнарускай літаратуры. Адным з першых паставіў пытанне аб неабходнасці вывучэння твораў старажытнарускай літаратуры ў цеснай сувязі з выяўленчым мастацтвам, звяртаў увагу не толькі на змест помніка, але і на яго эстэтычную каштоўнасць, падкрэсліваючы непарыўнае адзінства мовы, паэзіі і міфалогіі. Вынікі даследаванняў Ф. І. Буслаева абагульненыя ў «Гістарычных нарысах рускай народнай славеснасці і мастацтва» (СПб., 1861).
Фёдар Іванавіч Буслаеў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 13 (25) красавіка 1818[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 ліпеня (12 жніўня) 1897[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, мастацтвазнавец, міфограф, гісторык літаратуры |
Навуковая сфера | філалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ivan Davydov[d] |
Вядомыя вучні | Аляксандр Мікалаевіч Весялоўскі |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
ЛітаратураПравіць
- Святая Русь: Энциклопедический словарь русской цивилизации / сост. О. А. Платонов. — М., 2000. — 1040 с.