Пензенская губерня

Пензенская губерня — адміністрацыйная адзінка ў складзе Расійскай імперыі, РСФСР і СССР у 1796—1797 і 1801—1928 гадах. Губернскі цэнтр — Пенза.

Пензенская губерня
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 12 (23) снежня 1796
Дата скасавання 14 мая 1928
Насельніцтва
Пензенская губерня, карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

12 снежня 1796 года Пензенскае намесніцтва было пераўтворана ў Пензенскую губерню, у яе ўвайшла таксама частка ліквідаванага Саратаўскага намесніцтва.

31 снежня 1796 года Пензенская губерня была падзелена на 10 паветаў (уключаючы частку скасаванай Саратаўскай губерні).

5 сакавіка 1797 года Пензенская губерня пераназвана ў Саратаўскую. 11 кастрычніка 1797 года былую Пензенскую губерню загадана было падзяліць паміж суседнімі губернямі.

З 1797 па 1801 год Пензенская губерня была скасавана.

9 верасня 1801 года Пензенская губерня адноўлена ў межах да 11 кастрычніка 1797 года.

Адміністрацыйны падзелПравіць

Пасля аднаўлення Пензенскай губерні ў 1801 годзе ў яе склад увайшло 10 паветаў і гэты падзел захоўваўся да 1918 года:

  1. Гарадзішчанскі
  2. Інсарскі
  3. Керанскі
  4. Краснаслабодскі
  5. Макшанскі
  6. Нараўчацкі
  7. Ніжнеломаўскі
  8. Пензенскі
  9. Саранскі
  10. Чамбарскі

Зноскі