Артур Аліксаар (англ.: Artur Alliksaar, 15 красавіка 1923, Тарту, Эстонія — 12 жніўня 1966, Тарту, Эстонская ССР) — эстонскі паэт.

Артур Аліксаар
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 красавіка 1923(1923-04-15)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 1966(1966-08-12)[1][2] (43 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, пісьменнік

Біяграфія

правіць

У 1931 годзе паступіў у пачатковую школу, у 1937 годзе — у гімназію Хуга Трэфнера, затым на працягу кароткага перыяду часу працаваў у 1942 годзе на чыгунцы разам з бацькам і ў тым жа годзе пачаў вывучаць права ў Тартускім універсітэце. У 1943—1944 гадах служыў добраахвотнікам у радах Эстонскага легіёна СС, ваяваў на Усходнім фронце. Пасля саветызацыі Эстоніі некаторы час правёў у партызанскіх атрадах «Лясных братоў».

Пазней вярнуўся ў Тарту і зноў працаваў на чыгунцы, быў арыштаваны ў 1949 годзе за «злоўжыванні», а ў 1954 годзе да абвінавачанняў дадалі здраду радзіме. У 1949—1957 гадах знаходзіўся ў ссылцы. Быў у зняволенні ў Нарве і Мардовіі. У 1957 годзе быў вызвалены, але паселены ў Валагодскай вобласці, бо вяртацца ў Эстонію яму было забаронена. Ён, аднак, таемна вярнуўся ў Тарту ў 1958 годзе і працаваў на бровары, будоўлях і чыгунцы, адначасова займаючыся паэзіяй. Бліжэй да канца жыцця страціў дом у выніку пажару і стаў бяздомным, жывучы ў гаражах і адрынах.

Пахаваны на тартускіх могілках Паўлусэ.

Напісаў даволі шмат вершаў, у асноўным верлібрам, якія праз шмат дзесяцігоддзяў былі высока ацэнены крытыкай, але пры жыцці было апублікавана толькі некалькі з іх. Напісаў таксама адну п’есу. Поўны збор яго твораў выйшаў у Эстоніі ў 1997 годзе.

Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1025760050 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #1025760050 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #1025760050 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.