Андрэй Альгердавіч
Андрэ́й Альге́рдавіч (Андрэй Полацкі; каля 1320 — 12 жніўня 1399) — князь пскоўскі, князь полацкі (1348—1387), некаторы час тытулаваўся вялікім князем полацкім і вялікім князем рускім. Старэйшы сын Альгерда і яго першай жонкі Марыі Віцебскай[1].
Андрэй Альгердавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мацвей Пскоўскі | ||||||
Пераемнік | Іван Андрэевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Андрэевіч | ||||||
Пераемнік | — | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Нарымонт Гедзімінавіч | ||||||
Пераемнік | Скіргайла | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Скіргайла | ||||||
Пераемнік | Скіргайла | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Скіргайла | ||||||
Нараджэнне |
каля 1320 |
||||||
Смерць |
12 жніўня 1399 Ворскла |
||||||
Род | Гедзімінавічы | ||||||
Бацька | Альгерд | ||||||
Маці | Марыя Віцебская | ||||||
Дзеці | сыны: Міхаіл, Сямён, Іван і Фёдар | ||||||
![]() |
Нарадзіўся каля 1320 (у 1325[2]) года. У 1342 годзе прыняты пскавічамі на княжанне, але неўзабаве пакінуў Пскоў, напэўна, каб заняць полацкі сталец замест свайго дзядзькі Нарымонта-Глеба, а ў Пскове пакінуў намесніка Юрыя Вітаўтавіча, магчыма, свайго стрыечнага брата. Пасля гібелі Юрыя Вітаўтавіча ў баі з лівонскімі рыцарамі пскавічы, незадаволеныя адсутнасцю Андрэя, абралі іншага князя.

Удзельнічаў у паходзе вялікага князя цвярскога Міхаіла на Маскву ў 1372 годзе. Вёў актыўную барацьбу з крыжакамі, у 1373 і 1375 гадах здзейсніў паспяховыя паходы на Дынабург[1].
Пасля смерці Альгерда (1377), паводле запавету, вялікім князем літоўскім стаў Ягайла. Андрэй спачатку быў у саюзе з Кейстутам супраць Ягайлы, пасля смерці Кейстута абвясціў сябе вялікім князем полацкім, а пасля вялікім князем рускім са сталіцай ў Полацку. Аднак пад націскам Ягайлы вымушаны быў з’ехаць з Полацка ў Пскоў, а адтуль неўзабаве ў Маскву.
Уступіў у саюз з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам[1], удзельнічаў у 1378 годзе ў разгроме татараў у бітве на Вожы, адваяваў у Вялікага Княства Літоўскага для Масквы северскія гарады Трубчэўск і Старадуб, у 1380 годзе ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве, дзе ўзначальваў правы фланг маскоўскага войска[1].
Пасля ўступіў у саюз з Лівонскім ордэнам, назваў лівонскага магістра бацькам і дарагім сябрам, прызнаў сябе яго васалам, вярнуўся ў Полацк, выступіў супраць Ягайлы (1386). У 1386 годзе спаліў Дрысенскі замак[3].
Неўзабаве захоплены Ягайлам і зняволены ў адным з замкаў у Польшчы. Адтуль быў вызвалены на просьбу Вітаўта ў 1390 годзе. Стаў на бок Вітаўта ў яго барацьбе са Скіргайлам[1]. Зноў княжыў у Пскове.
Загінуў у 1399 годзе ў бітве на Ворскле разам з братам Дзмітрыем і іншымі князямі.
ІмяПравіць
Хроніка Быхаўца памылкова называе Андрэя сынам Кейстута — Андрэем Гарбатым[1], а таксама чацвёртым сынам Альгерда і князем трубчэўскім Вінгальтам[1] («Y było synow u welikaho kniazia Olgierda dwanadcat, … czetwerty Wingolt Andrey, udeł ieho Trubczesk»), таму ў гістарыяграфіі XIX ст. гэтае імя прыпісвалася Андрэю як літоўска-паганскае, але з іншых крыніц яно не вядома[4].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Андрей Полоцкий // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
- ↑ Мацей Стрыйкоўскі. Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсёй Русі (1582).
- ↑ Stadnicki K. Bracia Władysława-Jagiełły… — S. 18, прим. 4.
ЛітаратураПравіць
- Варонін В. А. Старонка біяграфіі князя Андрэя Полацкага // Гістарычны альманах. — Т. 15. Гародня, 2009.
- Ермаловіч М. І. Андрэй Альгердавіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
- Stadnicki K. Bracia Władysława-Jagiełły Olgierdowicza, króla Polski, wielkiego Xięcia Litwy. Jako dalszy ciąg «Synów Giedymina». Z tablicami genealogicznymi. Lwów, 1867. VIII, 416 s.