Марыя Віцебская

княжна віцебская, першая жонка Альгерда

Марыя Віцебская (? — 1346, Вільня) — княжна віцебская, першая жонка Альгерда.

Марыя Віцебская
Віцебская княжна Марыя. Ігар Дураў.jpg
Нараджэнне не пазней за 1305
Смерць 1346
Род Ізяславічы Полацкія
Муж Альгерд[1]
Дзеці Агрыпіна Альгердаўна, Фёдар Альгердавіч[d], Андрэй Альгердавіч[2], Дзмітрый Альгердавіч і Уладзімір Альгердавіч

ПаходжаннеПравіць

Напэўна, паходзіла з роду віцебскіх князёў Васількавічаў, галіны Ізяславічаў Полацкіх, але пэўны яе радавод і нават імя бацькі невядомы. Князь Яраслаў Васілевіч, як бацька альгердавай жонкі, называецца толькі дадаткам да «Хронікі Быхаўца» -- «Радаводам віцебскіх князёў», які не верагодны і выводзіць іх ад вял. кн. уладзімірскага Андрэя Яраславіча.

ІмяПравіць

Паводле Я. Длугаша, маці ўсіх сыноў Альгерда была цвярская княжна, яе імя ён не называе. Пазней М. Кромер паўтарыў гэта за Длугашам дадаўшы, што цвярскую княжну звалі Марыяй, разам з тым Кромер пісаў пра атрыманне Альгердам Віцебска праз шлюб. Потым М. Стрыйкоўскі даў звесткі, што Альгерд меў дзвюх жонак — першую з Віцебска і другую з Цвяры. Крыніца звестак Кромера (часткова) і Стрыйкоўскага стала вядома толькі ў XIX ст. — «рускі» летапіс узору «Хронікі Быхаўца», якую апублікаваў Т. Нарбут. У "Хроніцы Быхаўца" віцебская княжна названа Ганнай, а збоку невядомай рукою папраўлена на Марыю. Няма пэўнасці ці не зроблена праўка пад уплывам «Радаводу віцебскіх князёў», не верагоднага дадатку да хронікі. У «Хроніцы Быхаўца» храналогія шлюбаў Альгерда блытаная — віцебская княжна ў ёй другая жонка, а не першая, як вядома з верагодных крыніц. Імя другой жонкі — цвярской княжны Ульяны, пэўна вядома з яе дарчай граматы царкве ў Азярышчы. Блытаніны дадае імя атрыманае Ульянай у інацтве — Марына.

Даследчыкі адзначаюць, што познія крыніцы змешваюць імёны альгердавых жонак[3]. За імі, або побач, ідуць мясцовыя віцебскія паданні, паводле іх Ульяна вясной 1392 года прыняла схіму з імем Марыя, у некаторых варыянтах Марфа, у Свята-Духавым манастыры[4]. Аднак Ульяна апошнія месяцы жыла ў Кіеве, дзе перад смерцю прыняла схіму і пахавана ў Кіева-Пячорскай лаўры.

Такім чынам, зваць Марыяй віцебскую княжну, першую жонку Альгерда, прынята даволі ўмоўна.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Андрей Ольгердович // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 764.
  3. Улащик Н. Н. Введение в изучение… С. 224.
  4. Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы… С. 228—229.

ЛітаратураПравіць

  • Dąbrowski D. Radosłowle kniazey Wytebskich — analiza porównawcza treści // «Genealogia. Studia i materiały historyczne». — t. 14, 2002 [druk 2003]. — S. 31-69.
  • Stadnicki K. Bracia Władysława-Jagiełły Olgierdowicza króla Polski, Wielkiego Xięcia Litwy. Lwów, 1867. S. 9-11.
  • Tęgowski J. Kilka słów o małżeństwach Wielkiego Księcia Litewskiego Olgierda Giedyminowica // Україна: культурна спадщина, національна свідомість, державність: Зб. наук. пр. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича НАН України, 2011. — Вип. 20. — С. 646—654. — Бібліогр.: 46 назв. — пол.
  • Воронин В. Княжение Ольгерда в Витебске // Ukraina Lithuanica.- К., 2013. — Т. ІІ — C. 21-38/
  • Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. давед. — Мінск, 2001.
  • Улащик Н. Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. — М., 1985.