Інстытут украіназнаўства імя І. Крыпякевіча НАН Украіны
Інстытут украіназнаўства імя І. Крыпякевіча НАН Украіны — навукова-даследчы інстытут у сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.
Інстытут украіназнаўства імя І. Крыпякевіча Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
The I.Krypiakevych Institute of Ukrainian Studies of National Academy of Sciences of Ukraine | |
Галоўны будынак ІУ НАНУ. Львоў, вул. Казельніцкая 4 | |
Краіна | |
Тып арганізацыі | інстытут[d] |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Кіраўнікі | |
Дырэктар | доктар гістарычных навук, прафесар Літвін Мікалай Раманавіч |
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце | кандыдат гістарычных навук Хахула Любамір Ігаравіч |
Намеснік дырэктара па агульных пытаннях | Балагура Раман Міраслававіч |
Вучоны сакратар | кандыдат гістарычных навук Мураўскі Алег Іванавіч |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 21 лютага 1951 |
Львоў, вул. Казельніцкая, 4. | |
inst-ukr.lviv.ua |
Уваходзіць у склад Заходняга навуковага цэнтра НАН Украіны. Размешчаны ў Львове.
Інстытут — адзіная ва Украіне акадэмічная навукова-даследчая ўстанова, у якой сумесна працуюць аддзелы гістарычнай, сацыякультурнай і літаратурна-мовазнаўчай спрамаванасці. Утвораны ў 1951 годзе, першы дырэктар (1951—1953) — Аляксей Несцярэнка. Да 20 студзеня 1993 года меў назву «Інстытут грамадскіх навук АН УССР».
У Інстытуце ёсць бібліятэка, архіў, унікальныя базы дадзеных, у тым ліку картатэкі слоўніка ўкраінскай мовы XIV—XV ст., крыніцазнаўчыя картатэкі Івана Крыпякевіча і Мірона Кардубы. Экспазіцыя і фонды археалагічнага музея, дзякуючы штогадовым экспедыцыям, папаўняюцца каштоўнымі экспанатамі — помнікамі археалогіі Галіцыі і Валыні.
Структура
правіць- Аддзел археалогіі і археалагічны музей;
- Аддзел гісторыі сярэдніх вякоў;
- Аддзел новай гісторыі Украіны;
- Аддзел найноўшай гісторыі з Сектарам даследаванняў украінскага нацыянальнага руху;
- Аддзел ўкраінскай мовы;
- Аддзел украінскай літаратуры;
- Цэнтр даследаванняў украінска-польскіх адносін.
Кіраўнікі інстытута
правіць- Мікалай Рамановіч Літвін — дырэктар Інстытута з 2013 г., доктар гістарычных навук, прафесар
- Яраслаў Дзмітрыевіч Ісаевіч (1936—2010), акадэмік НАН Украіны
Супрацоўнікі
правіцьУ інстытуце працуе каля 100 навуковых супрацоўнікаў, у тым ліку больш за 20 дактароў навук і больш за 50 кандыдатаў навук, сярод якіх акадэмікі і члены-карэспандэнты НАН Украіны.
Дынаміка колькасці супрацоўнікаў інстытута:
Вучоны савет
правіцьЗ 1994 года ў Інстытуце дзейнічае спецыялізаваны вучоны савет па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый (Д 35.222.01) па спецыяльнасцях «Гісторыя Украіны» (07.00.01), «Усеагульная гісторыя» (07.00.02) і «Этналогія» (07.00.05).
Літаратура
правіць- Петегирич В. М. Інститут українознавства імені І. Крип’якевича НАН України // 500 // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: «Наукова думка », 2005. — Т. 3 : Е — Й.— С. 500. — ISBN 966-00-0610-1. (укр.)
- Луцький О. Інститут суспільних наук АН УРСР у другій половині 80-х — на початку 90-х років XX століття: пошуки нових орієнтирів // Україна: культурна спадщина, національна свідомість, державність. — 2013. — № 23. — С. 653—670.