Марцін Кромер
Марцін Кромер (1512 — 23 сакавіка 1589) — біскуп вармінскі. Аўтар гістарычнай працы «Аб паходжанні і дзеях палякаў» (1555).
Марцін Кромер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Гозій | ||||||
Пераемнік | Андраш Батары[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | пісьменнік, дыпламат, гісторык, тэарэтык музыкі, каталіцкі святар, філолаг, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
1512[1][2][…] |
||||||
Смерць |
23 сакавіка 1589[3] |
||||||
![]() |
Аб паходжанні і дзеях палякаў
правіцьПраца напісаная па даручэнні Жыгімонта Аўгуста.
Апісанне падзей было даведзена да пачатку княжання Жыгімонта I Старога (1506). Праца ў сваёй аснове была вельмі добрай кампіляцыяй прац Я. Длугаша і Б. Вапоўскага, апроч таго, аўтар увёў у навуковы абарот больш за 100 дакументаў, а таксама звярнуўся да самай старой польскай хронікі — Хронікі Гала Ананіма.
Кніга прызначалася для замежнага чытача, і мела задачу паказаць магутнасць Польшчы і яе гісторыі. Аўтарская канцэпцыя гісторыі мела дзяржаўны характар: у падтрымку агульнадзяржаўных інтарэсаў, супраць «правінцыяльнага сепаратызму» (літоўскага і прускага) і прывілеяў шляхты.
Спачатку праца была прынята варожа, і ў Польшчы, і асабліва ў ВКЛ (як шляхтай, так і магнацтвам), бо ўхваляла касцёл і ўладу магнацкай алігархіі, асцярожна ставілася да шырокіх шляхецкіх правоў, непрыхільна ставілася да ВКЛ. Супраць М. Кромера на сеймах 1556—1557 і 1563—1564 выступаў Мікалай Радзівіл Чорны. Але пасля Люблінскай уніі гэтыя настроі паступова зніклі, а ў 1580 сейм выказаў М. Кромеру публічную падзяку.
Зноскі
Літаратура
правіць- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.476
- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. С.40, 41.