Дзмітрый Альгердавіч
Дзмітрый Альгердавіч (пасля 1320 — 12 жніўня 1399) — князь бранскі, старадубскі, трубчэўскі з дынастыі Гедзімінавічаў. Родапачынальнік князёў Трубяцкіх.
Дзмітрый Альгердавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Раман Міхайлавіч | ||||||
Пераемнік | Раман Міхайлавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Раман Міхайлавіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1327 | ||||||
Смерць |
12 жніўня 1399 Ворскла |
||||||
Род | Гедзімінавічы і Альгердавічы[1] | ||||||
Бацька | Альгерд[2] | ||||||
Маці | Марыя[2] | ||||||
Жонка | Ганна | ||||||
Дзеці | Міхаіл, Іван | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСын вялікага князя Альгерда і яго першай жонкі Марыі. У гістарыяграфіі часта блытаюць Дзмітрыя і яго малодшага брата Карыбута-Дзмітрыя Альгердавіча.
Каля 1370 года атрымаў Бранскае і Старадубскае княствы[3]. Магчыма, князю Дзмітрыю таксама належала маладзечанскае «Дмитрьево село Груздовица», нададзенае ў 1387 годзе каралём Ягайлам сярод іншага свайму брату князю Скіргайлу.
Аднак, у 1375 годзе, паводле Рагожскага летапісца (Стб. 106, 138), бранскім князем быў Раман Міхайлавіч, прыхільнік Масквы.
Страціў свае ўладанні пасля «ад’езду» у Маскву зімой 1379—1380 года. Ад вялікага князя маскоўскага атрымаў Пераслаўль-Залескі. Браў удзел у Кулікоўскай бітве 1380 года.
У канцы 1387 — пачатку 1388 года вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае. У Маладзечне 16 снежня 1388 года прысягнуў каралю Ягайлу.
Загінуў у бітве на Ворскле (1399).
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Ганнай меў двух сыноў:
- Міхаіла (пам. пасля 1399), князя трубчэўскага
- Івана (пам. 1399)
Зноскі
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 336–337.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 336.
- ↑ Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского, С.65
Літаратура
правіць- Зотов P. В. О черниговских князьях по Любецкому синодику и о черниговском княжестве в татарское время. — СПб., 1892. — С. 143-144. Архівавана 7 жніўня 2011.
- Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. — Киев: Наукова думка, 1987. — С. 65. — 161 с.
- Флоря Б. Н. Литва и Русь перед битвой на Куликовом поле // Куликовская битва. — Москва, 1980. — С. 142—173. — С. 166.
- Экземплярский А. В. Черниговские, князья // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. (руск.)
- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 125.
- Вялікае Княства Літоўскае : энцыклапедыя : [у 3 т.]. — Мінск, 2005. — Т. 1. — С. 586—587.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 232.