Старадубскае княства

Стараду́бскае кня́ства — буйное феадальнае ўладанне ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, пазней Маскоўскай дзяржавы.

Утворанае ў 1454 годзе як удзел князя Івана Андрэевіча Мажайскага, уцекача ад маскоўскага князя Васіля II Цёмнага. У 1499 годзе яго сын Сямён Мажайскі атрымаў ад вялікага князя Аляксандра пацвярджэнне на вотчыну, у якую ўваходзілі Старадуб, Гомель, Чарнігаў, Бранск, Карачаў і Хоцімль. Увясну 1500 года Сямён і ўладальнік Ноўгарад-Северскага княства князь В. І. Шамячыч перайшлі на бок вялікага князя маскоўскага Івана III. Пры гэтым іх княствы захавалі на пэўны час шырокую ўнутраную аўтаномію. У першай чвэрці XVI стагоддзя існаванне гэтых буферных утварэнняў, якія разам з Разанню засланялі ўласна маскоўскую тэрыторыю ад татарскіх набегаў, дзеля тактычных меркаванняў дапускалася Масквой. Каля 1503 года старадубскім князем стаў сын Сямёна Мажайскага Васіль, які актыўна ўдзельнічаў у войнах з ВКЛ. Пасля яго смерці ў 1518 годзе Старадубскае княства перайшло да маскоўскага вялікага князя Васіля III і было ліквідавана. Гомель з акругай вернуты ў склад ВКЛ у выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 15341537 гадоў.

Літаратура правіць