Васіль II

вялікі князь маскоўскі (1425—1462)
(Пасля перасылкі з Васіль II Цёмны)

Васіль Васілевіч або Васіль Цёмны (1415 — 1462) — вялікі князь маскоўскі з 1425, сын вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча.

Васіль II
вялікі князь маскоўскі
27 лютага 1425 — 25 красавіка 1433
Папярэднік Васіль I Дзмітрыевіч
Пераемнік Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
вялікі князь маскоўскі
28 верасня 1433 — 31 сакавіка 1434
Папярэднік Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
Пераемнік Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
вялікі князь маскоўскі
ліпень 1434 — 7 ліпеня 1445
Папярэднік Васіль Касы
Пераемнік Дзмітрый Юр’евіч Шамяка
вялікі князь маскоўскі
26 кастрычніка 1445 — 12 лютага 1446
Папярэднік Дзмітрый Юр’евіч Шамяка
Пераемнік Дзмітрый Юр’евіч Шамяка
Гасудар усяе Русі[d]
17 лютага 1447 — 27 сакавіка 1462
Папярэднік Дзмітрый Юр’евіч Шамяка
Пераемнік Іван III Васільевіч
князь каломенскі[d]
красавік 1433 — верасень 1433
Нараджэнне 10 сакавіка 1415
Смерць 27 сакавіка 1462 (47 гадоў)
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Васіль I Дзмітрыевіч[1]
Маці Соф’я Вітаўтаўна
Жонка Марыя Яраслаўна[d][2][3]
Дзеці Іван III Васільевіч[4], Ганна Васільеўна[d][5], Андрэй Васілевіч Вялікі[d], Yuri, Duke of Dmitrov and Mozhaisk[d], Boris Vasilyevich of Volotsk[d] і Andrey Vasilyevich[d]
Веравызнанне Праваслаўная Царква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У княжанне Васіля II адбывалася працяглая феадальная міжусобная вайна. Яго сапернікамі выступіла кааліцыя ўдзельных князёў на чале з яго дзядзькам — галіцкім князем Юрыем Дзмітрыевічам і яго сынамі Васілём Касым і Дзмітрыем Шамякам. Падчас войнаў, ускладненых адначасовай барацьбой з Казанню і Вялікім княствам Літоўскім, велікакняжацкі сталец некалькі раз пераходзіў да галіцкіх князёў, якіх падтрымлівалі Ноўгарад і часова Цвер. Васіль II быў аслеплены (1446) Дзмітрыем Шамякам, ад гэтага атрымаў мянушку «Цёмны», аднак урэшце ён у пачатку 1450-х гадоў перамог. Васіль Цёмны ліквідаваў амаль усе дробныя ўдзелы ўнутры Вялікага княства Маскоўскага, умацаваў велікакняжацкую ўладу. У выніку шэрагу паходаў у 1441—1460 гадах узмацнілася залежнасць ад Масквы Суздальска-Ніжагародскага княства, Наўгародскай зямлі, Пскова і Вяцкай землі. Пры падтрымцы Васіля Цёмнага мітрапалітам маскоўскім абраны разанскі епіскап Іёна (1448), што значыла фактычную незалежнасці Маскоўскай мітраполіі ад Канстанцінопальскага патрыярха.

Зноскі