Падстарынскі сельсавет
Падстары́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Падстарынь.
Падстарынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Івацэвіцкі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Падстарынь |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 16 лютага 1987 |
Дата скасавання |
16 ліпеня 1954, 9 жніўня 2022 |
Насельніцтва (2019) | 1 528 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Колькасць двароў — 564, колькасць жыхароў — 1295.
Гісторыя
правіцьУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Кушняроўскага сельсавета[1].
16 лютага 1987 года цэнтр Кушняроўскага сельсавета перанесены ў вёску Падстарынь, сельсавет перайменаваны ў Падстарынскі[2]. 9 жніўня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Яглевіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1557 чалавек[4], з іх 96,2 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1528 чалавек[6].
Склад
правіцьНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: аграгарадок Падстарынь, вёскі Азярцо, Боркі, Кушняры, Руда, Сенькавічы і Халап’я.
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.