Аляксандр Гардзейка

Аляксандр Гардзейка (6 чэрвеня 1928 — ?) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля.[1]

Аляксандр Гардзейка
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1928(1928-06-06)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Месца смерці
Грамадзянства

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 6 чэрвеня 1928 г. у в. Рацкавічы Косаўскага павета (Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка, цяпер Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці). З 1939 г. жыў на Слонімшчыне. Скончыў Слонімскую сярэднюю школу.

На пачатку мая 1946 г. узяў удзел у заснаванні падпольнай арганізацыі з канспіратыўнай назвай «Чайка», якая ставіла сваёй мэтай змаганне за нацыянальныя правы і годнасць свайго народа, яго культуры, мовы, гісторыі, за свабоду і незалежнасць Беларусі. У сярэдзіне 1947 г. арганізацыя была выкрытая ў сувязі з правалам Саюза вызвалення Беларусі, які выдаў правакатар Алесь Бажко — з СВБ некаторыя сябры «Чайкі» ўтрымлівалі сувязь у выніку канспірацыйнай памылкі.

Аляксандр Гардзейка быў арыштаваны органамі МДБ 17 ліпеня 1947 г. і асуджаны ваенным трыбуналам 18 кастрычніка 1947 г. у Баранавічах да 10 гадоў зняволення і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапамі прайшоў праз турмы Баранавічаў, Оршы і лагеры Княжпагоста, Сальвычагодска, Тайшэта, Магадана.

Вызвалены 24 лістапада 1954 г. Застаўся жыць ў Магадане. У 1959 г. скончыў Магаданскі горна-геалагічны тэхнікум, працаваў геолагам. У Беларусь вярнуўся ў студзені 1965 года, уладкаваўся на работу ў аб’яднанне «Беларуськалій». З 1978 г. на пенсіі.

Жыў і памёр у Салігорску.[2]

Зноскі

  1. http://slounik.org/154767.html Біяграфія Аляксандра Гардзейкі
  2. http://krytyka.by/by/page/works/narysy-tvory/11628 Архівавана 23 сакавіка 2019.

Літаратура

правіць