Алесь Бажко

беларускі пісьменнік і паэт, агент савецкіх спецслужбаў

Алесь (Аляксандр) Цімафеевіч Бажко (22 кастрычніка 1918, в. Даўгінава, Карэліцкі раён — 17 красавіка 2013, Мінск) — беларускі пісьменнік і паэт, агент савецкіх спецслужб. Заслужаны работнік культуры БССР (1977)[1].

Алесь Бажко
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Аляксандр Цімафеевіч Бажко
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1918(1918-10-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 2013(2013-04-17) (94 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык, паэт, публіцыст
Мова твораў беларуская
Дэбют 1945
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1936—1938 гадах вучыўся ў музычным інстытуце імя С. Манюшкі ў Навагрудку, у 1938—1939 гадах - у Варшаўскай кансерваторыі. Але вучоба была спынена з-за пачатку Другой сусветнай вайны. Працаваў дырэктарам мірскага раённага дома культуры (1940).

У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля ранення пад Ельняй (1942) працаваў на абаронным будаўніцтве. Удзельнічаў у стварэнні першых фарміраванняў Войска Польскага на тэрыторыі СССР у якасці генеральнага інструктара прапаганды Валагодскага акружнога ўпраўлення Саюза польскіх патрыётаў. З чэрвеня 1945 года — інструктар Баранавіцкага абкама камсамола, 1-ы сакратар Дзятлаўскага райкама камсамола.

Са снежня 1945 года — на журналісцкай рабоце: літсупрацоўнік баранавіцкай абласной газеты «Чырвоная змена», на абласным радыё, у рэдакцыях рэспубліканскіх газет «Савецкі селянін», «Чырвоная змена», у маладзечанскай абласной газеце «Сталінскі шлях». У 1947 годзе далучаецца да нелегальнай падпольнай арганізацыі Саюз вызвалення Беларусі, але неўзабаве арганізацыю выкрываюць савецкія спецслужбы.[2] Аднак актыўны сябра арганізацыі Алесь Бажко не быў арыштаваны і засуджаны, а ў далейшым выступаў як публіцыст, які змагаўся з нацыяналізмам. Інфармацыю аб супрацоўніцтве Алеся Бажко з савецкімі спецыяльнымі службамі пацвярджаў былы выкладчык Гродзенскага педінстытута Браніслаў Ржэўскі: КДБ падаслала Бажко да Ржэўскага, калі той аднойчы быў выкліканы ў Мінск, нібы для ўдакладнення праграмы па беларускай літаратуры — тры дні Бажко ўвіхаўся каля Ржэўскага, а потым змест іх размоў быў прыгаданы на допытах Ржэўскага, якія праводзілі супрацоўнікі КДБ у 1957 годзе.[3]

Скончыў завочна Літаратурны інстытут у Маскве ў 1955 годзе[1]. З 1956 — карэспандэнт, загадчык аддзела лістоў газеты «Літаратура і мастацтва». З 1959 — намеснік рэдактара газеты «Голас Радзімы», з 1962 — загадчык рэдакцыі мастацкай літаратуры выдавецтва «Беларусь»[1], з 1970 — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1973—1977 працаваў дырэктарам Літаратурнага музея Янкі Купалы[1], у 1977—1978 — галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі і намеснік начальніка Упраўлення па справах мастацтваў Міністэрства культуры БССР[1]. З 1979 года персанальны пенсіянер саюзнага значэння.

Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1957 года.

Памёр 17 красавіка 2013 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску (?) (Паўночныя-1,19,4)[4].

Творчасць

правіць

Дэбютаваў у друку нарысамі і нататкамі ў 1945[1]. Першыя вершы апублікаваў у 1947[1]. Аўтар аповесцяў «Перад вераснем» (1959), «Позняе ворыва» (1963), «Лясныя крушні» (1981), «Жывыя прывіды» (1986), зборніка нарысаў і памфлетаў «Татальнае банкруцтва» (1973), кнігі аповесцей «Перад вераснем. Позняе ворыва» (1979). Выйшлі паэмы А. Бажко «Карвіга пакідае хутар» (1961), «Татры» (1964), «Паэмы» (1968), зборнікі вершаў «Блакітныя вербы» (1973), «Суладдзе» (1975), «Каласы і скалы: Выбранае» (1978). У 1987 выйшлі Выбраныя творы (паэмы і вершы). Перакладаў з польскай і славацкай моў[4].

Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 61) і Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (фонд 311, вопіс 5)[4].

Узнагароды

правіць

Глядзіце таксама

правіць

Зноскі

  1. а б в г д е ё Божко Алесь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 68. — 737 с.
  2. http://jivebelarus.net/history/new-history/freedom-belarus-union.html Кароткі нарыс гісторыі Саюзу Вызваленьня Беларусі
  3. https://novychas.by/poviaz/duch_jaho_nie_zlamali_z_uspami Новы Час. Дух яго не зламалі. З успамінаў Міколы Канаша
  4. а б в Аблажэй — Брыль – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 20 ліпеня 2024.

Літаратура

правіць