Музычны ўніверсітэт Фрыдэрыка Шапена

Музычны ўніверсітэт імя Фрыдэрыка Шапена (польск.: Uniwersytet Muzyczny Fryderyka Chopina) — вышэйшая музычная навучальная ўстанова ў Варшаве, найстарэйшая ў Польшчы і адна з найстарэйшых у свеце.

Музычны ўніверсітэт імя Фрыдэрыка Шапена
Uniwersytet Muzyczny Fryderyka Chopina
Uniwersytet Muzyczny Fryderyka Chopina 01.jpg
Арыгінальная назва Uniwersytet Muzyczny Fryderyka Chopina
Заснаваны 1810
Рэктар Станіслаў Марыта
Студэнты 800
Размяшчэнне Flag of Poland.svg Польшча, Варшава
Юрыдычны адрас вул. Акульнік 2, 00–368 Варшава
Сайт www.chopin.edu.pl
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Універсітэт быў заснаваны ў 1810 годзе акцёрам і рэжысёрам Войцехам Багуслаўскім як школа для оперных спевакоў і тэатральных акцёраў. У 1820 годзе Юзаф Эльснер годзе пераўтварыў школу ў інстытут музыкі і дэкламацыі, які ўвайшоў у склад нядаўна створанага Варшаўскага ўніверсітэта.

Пасля паўстання 1830 года ўказам імператара Мікалая I інстытут быў часова зачынены. У 1861 годзе ён адкрыўся зноў пад назвай «Варшаўскі інстытут музыкі».

У 1918 годзе, пасля здабыцця Польшчай незалежнасці, інстытут атрымаў дзяржаўны статус і стаў называцца Варшаўскай кансерваторыяй.

У часы Другой сусветнай вайны стары будынак кансерваторыі быў цалкам знішчаны. Пасля вайны, у 1946 годзе разам з новым будынкам кансерваторыя атрымала новую назву — Вышэйшая дзяржаўная школа музыкі. У 1979 годзе ёй было прысвоена імя Фрыдэрыка Шапена. У 2008 годзе навучальная ўстанова атрымала сваю сучасную назву — музычны ўніверсітэт імя Фрыдэрыка Шапена.

Вядомыя выпускнікіПравіць

РэктарыПравіць

СпасылкіПравіць